Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Amazon не будзе спансаваць новыя грын-карты замежным супрацоўнікам мінімум да канца года

Amazon не будзе рабіць новыя заяўкі на атрыманне працоўных віз для замежных кадраў праз працоўную сертыфікацыю PERM на працягу 2024 года. Пра гэта кампанія нядаўна апавясціла супрацоўнікаў, даведаўся Business Insider.

1 каментарый

PERM праводзіцца Міністэрствам працы ЗША. Яе мэта — гарантаваць, што допуск замежных работнікаў у краіну не пагоршыць магчымасцяў працаўладкавання, зарплат і ўмоў працы для амерыканскіх работнікаў. Гэта першы этап атрымання грын-карты.

У нататцы для супрацоўнікаў кампанія адзначыла, што прыпыніла падачу заявак на PERM яшчэ ў 2023 годзе, а цяпер, па выніках аналізу «рынку працы і патрабаванняў да імігрантаў», падоўжыла рашэнне да канца гэтага года.

«Было прынятае рашэнне, што мы не здольныя працягваць падаваць заяўкі на PERM да канца 2024 года», — заявіла Amazon. Яна дадала, што ёй было нялёгка прыняць яго.

Паводле слоў юрыстаў, апытаных BI, працэс PERM істотна ўскладніла хваля скарачэнняў у Amazon і іншых тэхналагічных кампаніях. Цяпер ім прыйдзецца даказаць, што ніводны са звольненых супрацоўнікаў не валодае дастатковай кваліфікацыяй для пазіцый, на якія прэтэндуюць замежнікі. Таксама яны маюць апавяшчаць пра вакансіі супрацоўнікаў, звольненых за апошнія паўгода, перш чым падаваць заяўкі на PERM для замежнікаў.

У ЗША змянілі латарэю працоўнай візы H-1B. Шанцы атрымаць яе павысяцца (але ў кагосьці наадварот)
У ЗША змянілі латарэю працоўнай візы H-1B. Шанцы атрымаць яе павысяцца (але ў кагосьці наадварот)
Па тэме
У ЗША змянілі латарэю працоўнай візы H-1B. Шанцы атрымаць яе павысяцца (але ў кагосьці наадварот)

Прадстаўнік Amazon у каментары BI пацвердзіў, што кампанія прыпыніла праграму PERM і спрабуе знайсці «альтэрнатыўныя шляхі іміграцыі» для супрацоўнікаў, якіх гэта кранула, каб яны маглі застацца ў ЗША. У выпадку аднаўлення працэдуры сёлета Amazon абяцае паведаміць супрацоўнікам. Але ў нататцы гаворыцца, што кампанія працягне маніторыць рынак і, магчыма, адновіць яе ў 2025-м.

Акрамя Amazon, летась падачу заявак на PERM часова спынілі Google і іншыя кампаніі.

Месцы ў шматтысячным канадскім праекце па перавабліванні айцішнікаў з ЗША расхапалі ўсяго за дзень

Власти США заподозрили ИТ-компании в сговоре для получения виз H-1B
Власти США заподозрили ИТ-компании в сговоре для получения виз H-1B
По теме
Власти США заподозрили ИТ-компании в сговоре для получения виз H-1B

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Типичная ситуация после layoffs.