Amazon адкрыла першую гульнявую студыю ў Еўропе

Amazon абвясціла аб адкрыцці сваёй першай геймдэў-студыі ў Еўропе. Яна размясцілася ў Бухарэсце, сталіцы Румыніі.

2 каментарыя

Гэтая студыя стане пятай у складзе Amazon Games. Іншыя знаходзяцца ў Сан-Дыега, Ірвайне, Сіэтле і Манрэалі.

Румынскую студыю ўзначаліць ветэран індустрыі з больш як 20-гадовым вопытам Крысціян Пана, які раней працаваў у Ubisoft. Ён мае дачыненне да такіх гульняў, як Avatar, Tom Clancy’s The Division, The Crew і Far Cry.

Новая студыя зоймецца дапамогай астатнім студыям у падтрымцы гульняў з калекцыі Amazon Games. Цяпер яна актыўна наймае супрацоўнікаў — патрэбныя распрацоўшчыкі, дызайнеры, аніматары і іншыя спецыялісты.

Microsoft закрывае чатыры гульнявыя студыі
Па тэме
Microsoft закрывае чатыры гульнявыя студыі
В Сербии за год вдвое выросло количество специалистов, занятых в игровой индустрии
По теме
В Сербии за год вдвое выросло количество специалистов, занятых в игровой индустрии

Читать на dev.by