Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Amazon загадала супрацоўнікам вярнуцца ў офісы ад мая. Але офісы будуць гатовыя толькі ў верасні

Ад мая супрацоўнікі Amazon абавязаныя мінімум тры дні на тыдзень працаваць з офіса. Здаецца, кампанія моцна паспяшалася, паколькі многія з яе офісных будынкаў будуць гатовыя прыняць натоўп людзей на рэгулярнай аснове толькі праз некалькі месяцаў. Пра гэта піша Insider са спасылкай на ўнутраныя дакументы Amazon, у якіх пералічаныя офісы тэхнагіганта і даты, калі яны змогуць зноў расчыніць дзверы для ўсіх (не)ахвотных.

2 каментарыя

Напрыклад, пяць з шасці лакацый Amazon у Нью-Ёрку і чатыры з шасці ў Осціне будуць гатовыя 1 верасня. У офісаў у Куперціна і ўсходнім Апала-Альта таксама дэдлайн у верасні, у Атланце (Джорджыя) і Тэмпе (Арызона) — 1 ліпеня. Большасць астатніх пунктаў, напрыклад у Чыкага і Бостане, наогул пакуль не вызначыліся і мусяць назваць дату да канца тыдня. Некаторыя офісы ўсё ж укладуцца ў тэрмін — у маі будуць цалкам гатовыя амаль усе офісы ў Сіэтле і акрузе, а таксама каля другой штаб-кватэры Amazon у віргінскім Арлінгтане.

Пра новы распарадак, які мае павысіць эфектыўнасць працы, кампанія абвясціла ў лютым. Як адаб’ецца на супрацоўніках негатоўнасць офісаў, за якімі яны замацаваныя, невядома. Магчыма, мяркуе выданне, навіну будуць рэалізоўваць паступова па меры гатоўнасці памяшканняў.

Insider піша, што офісныя будынкі цяпер адкрытыя і любы супрацоўнік у любы час можа прыйсці і працаваць. Між тым у кожным будынку Amazon праводзіць праверку «сетак, доступу Wi-Fi, настольнага абсталявання, канферэнц-залаў і іншых» неабходных для працы ўмоў. Прадстаўнік кампаніі ў каментары Insider пацвердзіў, што большасць офісаў будзе гатовая ў верасні.

30K сотрудникам Amazon сказали что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
30K сотрудникам Amazon сказали, что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
По теме
30K сотрудникам Amazon сказали, что их мнение по поводу удалёнки никого не интересует
Маск загоняет сотрудников Tesla в офисы — но им не хватает столов интернета и парковок
Маск загоняет сотрудников Tesla в офисы — но им не хватает столов, интернета и парковок
По теме
Маск загоняет сотрудников Tesla в офисы — но им не хватает столов, интернета и парковок

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
0

Под конвоем будут доставлять в офис и обратно?

0

Не, это высокотехнологичная компания, геолоцируют где по wi-fi ноут и просто отключат его удаленно. Все будут делать через свою приложуху, она на все их ноуты ставится

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 красавіка 2023, 11:56