Amazon пастрожыла найманне на некаторыя тэхнічныя пазіцыі
Amazon вярнула прыдуманых ёю «bar raisers» у працэс наймання на пачатковыя інжынерныя пазіцыі, якія пазначаюцца ўнутры кампаніі SDE-1 (L4), піша Business Insider са спасылкай на карпаратыўную нататку.
«Bar raisers» — даўняя фішка сумоўяў у Amazon. Звычайна гэта супрацоўнікі з іншых каманд, якія выступаюць у ролі аб’ектыўных дарадцаў з боку ў часе інтэрв’ю і задаюць агульныя пытанні, звязаныя з прынцыпамі кіравання Amazon, для ацэнкі суіскальнікаў.
Апошнімі гадамі Amazon прыбрала гэты кампанент з сумоўяў на пазіцыі пачатковага ўзроўню ў распрацоўцы софту і некаторыя неінжынерныя пазіцыі. Гэта адбылося на фоне ўсеагульнай актывізацыі наймання ў пандэмію і дазволіла кампаніі хайрыць у вялікіх колькасцях, хоць і прывяло да зніжэння якасці найманых кадраў у асобных камандах.
Цяпер кампанія вырашыла зноў увесці ў працэс дадатковых інтэрв’юераў. Яна патлумачыла, што гэта дазволіць ёй адбіраць найлепшых пачаткоўцаў.
Гэта не адзіная мера, з дапамогай якой Amazon спрабуе змагацца з наступствамі бурнага пандэмійнага росту. Яна праводзіла рэкордныя шматтысячныя скарачэнні, бязлітасна зніжала выдаткі і замарожвала найманне. Ад 2019 года агульны штат тэхнагіганта вырас амаль удвая да 1,5 млн супрацоўнікаў.
Читать на dev.by