Amazon запусціла робатаксі ў ЗША

Брэнд Zoox, які належыць Amazon, запусціў у Каліфорніі беспілотны транспарт, які нагадвае вялікі тостар.

1 каментарый

Вытворца апублікаваў фатаграфіі транспартнага сродку і правёў першыя выпрабаванні на дарозе. Максімальная хуткасць аўтамабіля абмежаваная 64 км/г.

Урад ЗША дазволіў выпрабаваць Zoox з умовамі: робатаксі не будзе выходзіць з акрэсленай тэрыторыі, перавышаць хуткасць і будзе выязджаць на дарогу толькі ў самыя незагружаныя па трафіку дні, то-бок у выходныя.

Пасля некалькіх тыдняў выпрабаванняў вытворца паведаміў, што Zoox ні разу не затрымаўся, не прыпыніўся і не меў ніякіх праблем падчас руху. Распрацоўшчыкі адзначылі, што Zoox выконваў правілы ПДР, своечасова тармазіў і ўключаў сігналы паваротнікаў.

ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
Па тэме
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
Міні-тэрмінатар 1000: навукоўцы стварылі робата з вадкага металу, які можа выбрацца з клеткі
Па тэме
Міні-тэрмінатар 1000: навукоўцы стварылі робата з вадкага металу, які можа выбрацца з клеткі
Boston Dynamics паказала, як робат дапамагае чалавеку на будоўлі
Па тэме
Boston Dynamics паказала, як робат дапамагае чалавеку на будоўлі

Читать на dev.by