Amazon звальняе яшчэ некалькі сотняў чалавек. Вось дзе гэтым разам
Amazon праводзіць масавыя скарачэнні ў медыцынскіх падраздзяленнях One Medical і Amazon Pharmacy. Пра гэта ва ўчорашнім імэйле да падначаленых абвясціў старшы віцэ-прэзідэнт Amazon Health Services Ніл Ліндсі. Прадстаўнік кампаніі паведаміў Business Insider, што звальненні закрануць «некалькі сотняў пазіцый».

Паводле ацэнак крыніц выдання, «пад нож» можа пайсці да 400 чалавек. Amazon планавала анансаваць новую партыю звальненняў яшчэ да 1 лютага, але вырашыла пачакаць у сувязі з рэлізам гадавой справаздачы і нейкімі ўнутранымі прычынамі.
Такі крок мае дапамагчы знізіць аперацыйныя страты One Medical, тлумачаць суразмоўцы Business Insider. Кіраўніцтва Amazon паставіла падраздзяленню мэту зэканоміць у гэтым годзе $100 млн. Па выніках 2022 года, перад купляй Amazon, аперацыйныя страты One Medical склалі $420 млн.
Ліндсі ў каментары BI заявіў, што медыцынскія падраздзяленні Amazon дэманструюць выдатны рост. Але падкрэсліў неабходнасць пераразмеркавання рэсурсаў, каб лепш працаваць на карысць кліентаў, што і прывяло да звальненняў.
Раней скарачэнні, якія закранулі сотні чалавек, пракаціліся па шэрагу іншых аддзелаў і «дачок» Amazon, уключаючы Twitch, Prime Video і Amazon Pay. У ходзе двух раўндаў пры канцы 2022-га — на пачатку 2023-га кампанія скараціла 27 тысяч супрацоўнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.