Amazon звольніць каля 10 тысяч супрацоўнікаў перад святамі

Кампанія на гэтым тыдні пачне масавыя звальненні. Гэта найбуйнейшае скарачэнне ў гісторыі кампаніі.

Пакінуць каментарый

Паводле даных The New York Times, кампанія плануе скараціць каля 10 тысяч чалавек. Пад скарачэнне патрапяць распрацоўшчыкі, напрыклад, тыя, што працуюць над галасавым памочнікам Alexa. Таксама звольняць супрацоўнікаў падраздзялення рознічнага гандлю і аддзела кадраў.

Выданне адзначае, што 10 тысяч — гэта каля 3% ад сталых супрацоўнікаў кампаніі і прыкладна 1% усёй працоўнай сілы Amazon, якая налічвае больш за 1,5 мільёна чалавек (у большасці сваёй яна складаецца з пагадзінных працаўнікоў). Скарачэнні пачнуцца перад сезонам перадсвяточных пакупак, калі звычайна набіраюць дадатковы персанал.

Раней іншыя кампаніі бігтэху таксама заявілі пра масавыя скарачэнні. Meta абвясціла пра першыя ў сваёй гісторыі масавыя звальненні. Кампанія скароціць 11 тысяч працаўнікоў з 87. Таксама Twitter пасля куплі Іланам Маскам звольніў больш за 3500 чалавек.

Інжынер Twitter заявіў, што яго звольнілі за дапамогу калегам, якія сутыкнуліся са звальненнямі
Па тэме
Інжынер Twitter заявіў, што яго звольнілі за дапамогу калегам, якія сутыкнуліся са звальненнямі
12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter расказалі пра новыя парадкі пры Маску
Па тэме
12-гадзінныя патагонкі і спісы на звальненне: супрацоўнікі Twitter расказалі пра новыя парадкі пры Маску
Meta плануе самае маштабнае скарачэнне супрацоўнікаў за ўсю гісторыю кампаніі
Па тэме
Meta плануе самае маштабнае скарачэнне супрацоўнікаў за ўсю гісторыю кампаніі

Читать на dev.by