AMD распрацоўвае чып для Microsoft, каб менш залежаць ад Nvidia
Кампанія сумесна з Microsoft займаецца распрацоўкай спецыялізаванага працэсара для навучання штучнага інтэлекту.
Чып мае кодавае імя — Athena. Паводле даных крыніц, гэта нейкі спецыялізаваны чып для АІ, аднак тэхнічныя падрабязнасці распрацоўкі невядомыя. Аналітыкі мяркуюць, што ў аснове тэхналогіі ляжыць GPU або гібрыдны працэсар.
Microsoft імкліва развівае сферы, звязаныя з АІ, таму кампаніі, як і шматлікім іншым у галіне, даводзіцца выкарыстоўваць паскаральнікі Nvidia. Вытворца ператварыўся ў манапаліста на рынку АІ-рашэнняў, праз што канкурэнты Microsoft — Amazon і Google — таксама распрацоўваюць уласныя апаратныя рашэнні для навучання АІ.
Microsoft паламала функцыю Chrome у Windows, каб прасоўваць свой браўзер Edge
Microsoft паламала функцыю Chrome у Windows, каб прасоўваць свой браўзер Edge
У Microsoft Teams з’явілася функцыя аплаты дзелавых сустрэч і вэбінараў
У Microsoft Teams з’явілася функцыя аплаты дзелавых сустрэч і вэбінараў
Кіраўнік Activision Blizzard: FTC падштурхнула CMA да блакавання ўгоды з Microsoft
Кіраўнік Activision Blizzard: FTC падштурхнула CMA да блакавання ўгоды з Microsoft
Читать на dev.by