Амерыканскія айцішнікі абмяркоўваюць новыя заробкі кур'ераў UPS — $170K на год

Гендырэктар паштовай службы UPS Кэрал Томе на гэтым тыдні абвясціў, што пры канцы яе 5-гадовай дамовы з прафсаюзам Teamsters сярэдні заробак штатнага кіроўцы складзе $170 тысяч на год з улікам бонусаў накшталт медстрахоўкі і пенсійных ільгот. У ліпені кампанія заключыла папярэдняе пагадненне з прафсаюзам, каб прадухіліць страйк. Пагадненне чакае афіцыйнага ўхвалення ўдзельнікамі Teamsters, які прадстаўляе інтарэсы прыкладна 340 тысяч кур’ераў і сартавальнікаў пасылак. Вынікі галасавання будуць абвешчаныя ў гэтым месяцы.

Некаторыя ІТ-спецыялісты адзначылі ў сацсетках, што пасля павышэння заробку праца кур’ера можа стаць прывабнай альтэрнатывай іх офіснай працы. Эмоцыі розныя: ад злосці да павагі да прафсаюза.

7 каментарыяў

«Сумна. Як такое можа быць, што кіроўца зарабляе больш за сярэдняга інжынера ў R&D? — задаецца пытаннем супрацоўнік распрацоўшчыка сістэм беспілотнага кіравання TuSimple. — Ведаеце, каб атрымліваць аклад $170K інжынеру трэба вельмі цяжка працаваць, адстой». Гэты ж карыстальнік дадаў, што «інжынер, які стварыў грузавік, на якім ездзіць [кіроўца], важнейшы, бо карысць для грамадства вышэйшая», бо менавіта інжынер дараваў кіроўцу інструмент для заробку. Супрацоўнік Meta пагадзіўся, што распрацоўшчыкам недаплачваюць. «$300К у Заліве — гэта як $90К у большай частцы краіны. Кіроўцы атрымліваюць гэтыя грошы ў рэгіёнах з нізкім коштам жыцця», — падкрэсліў супрацоўнік Microsoft.

Варта адзначыць, што ў UPS ў гэтую лічбу ўваходзіць не толькі аклад, але і бонусы. Цяпер, паводле даных кампаніі, яе кіроўцы ў сярэднім атрымліваюць $95 тысяч на год плюс $50 тысяч у выглядзе бонусаў. Пры гэтым інжынерам софту ў UPS плацяць $111-168 тысяч на год — верагодна, гэтая лічба за пяць гадоў вырасце. Медыянны заробак інжынера ў ЗША складае $103 845 пры акладзе $91 958 (лічбы Glassdoor). У TuSimple інжынеры зарабляюць у дыяпазоне $161-250 тысяч.

У сеціве завірусіўся ролік з кур’ерам Amazon, які спакойна дастаўляў пасылку пасярод паліцэйскай аперацыі
Па тэме
У сеціве завірусіўся ролік з кур’ерам Amazon, які спакойна дастаўляў пасылку пасярод паліцэйскай аперацыі

Нягледзячы на крыўду калегаў, некаторыя інжынеры заклікалі шанаваць чужую працу. «А з чаго вы ўзялі, што чалавек, які праязджае велізарныя адлегласці, мусіць зарабляць менш за інжынера? Яны робяць важную працу. Адкуль, на вашую думку, у крамах бяруцца тавары? Дзякуючы гэтым самым кіроўцам, якія рызыкуюць жыццём і сядзяць за рулём па 12 гадзін на дзень часам у вельмі дрэннае надвор’е», — напісаў адзін супрацоўнік Amazon.

Кіроўцам сапраўды даводзіцца працаваць у складаных умовах. Яны мусяць быць вельмі актыўныя, падымаць цяжкія рэчы і працаваць у моцную спякоту. У UPS кіроўцы працуюць у святы, калі нагрузка моцна павялічваецца.

Bloomberg паведаміў, што пасля анонсу ў кампаніі больш як у 1,5 разу часцей сталі шукаць працу кіроўцам. Але каб стаць кіроўцам у UPS, новым супрацоўнікам трэба будзе спачатку нейкі час працаваць на складах.

Курьер Glovo погиб на работе. А потом получил письмо, что уволен за «ненадлежащее исполнение»
По теме
Курьер Glovo погиб на работе. А потом получил письмо, что уволен за «ненадлежащее исполнение»

Читать на dev.by