У сеціве завірусіўся ролік з кур'ерам Amazon, які спакойна дастаўляў пасылку пасярод паліцэйскай аперацыі
У TikTok сабраў 7,4 млн праглядаў і 1,3 млн лайкаў ролік, на якім кур’ер Amazon спакойна праходзіць паўз купу паліцэйскіх машын і натоўп праваахоўнікаў, якія збянтэжана пераглядаюцца, каб даставіць заказ. Відэа заўважыў Insider.
У TikTok сабраў 7,4 млн праглядаў і 1,3 млн лайкаў ролік, на якім кур’ер Amazon спакойна праходзіць паўз купу паліцэйскіх машын і натоўп праваахоўнікаў, якія збянтэжана пераглядаюцца, каб даставіць заказ. Відэа заўважыў Insider.
Ролік зняты ў Каліфорніі. Калі кур’ер наблізіўся да патрэбнага дома, яго спыніў адзін з паліцэйскіх, якія ўдзельнічалі ў аблаве, і прыняў скрынку. Ну, а кур’ер затым зрабіў фота дома на пацверджанне таго, што заказ выкананы (так патрабуюць правілы Amazon).
У каментарах карыстальнікі захапляюцца прыхільнасцю сваёй справе кур’ера, якому не страшныя ніякія перашкоды, і жартавалі, што працаўнікі кампаніі больш баяцца яе заснавальніка Джэфа Безаса, ніж быць затрыманымі. Іншыя былі ў жаху ад таго, што кіроўца падвяргаў сябе небяспецы.
Адзін з каментатараў адзначыў, што працаваў у дастаўцы Amazon — і што калі не развезці ўсе пасылкі ў тэрмін, у кур’ера будуць праблемы.
Амерыканскія выданні пішуць, што справа была падчас амаль 24-гадзіннай аперацыі, у рамках якой спецназаўцы спрабавалі абясшкодзіць узброенага падазраванага. Ён забарыкадаваўся ў доме разам са сваім 11-гадовым сынам — мяркуючы з усяго, хлопчык быў закладнікам. Падазраваны ў выніку пакончыў з сабой, хлопчык атрымаў агнястрэльнае раненне, але выжыў. Асобы абодвух не раскрываюцца.
Не замученный сотрудник, а «промышленный атлет». Так Amazon видит свой персонал
Умовы працы складскіх працоўных і кур’ераў у Amazon, а таксама амаль невыканальныя метрыкі, неаднаразова падвяргаліся крытыцы апошнімі гадамі. У 2018-м кіроўцы расказвалі Insider, што ім часта даводзілася перавышаць хуткасць, ігнараваць забараняльныя дарожныя знакі і заставацца без абеду, каб паспець выканаць усе заказы за змену. У некаторых не ставала часу, каб схадзіць у прыбіральню, а патрэбу яны спраўлялі ў бутэлькі і пакеты.
У Amazon заявілі, што вельмі клапоцяцца пра бяспеку сваіх кіроўцаў і заклікаюць не дастаўляць пасылкі, калі яны бачаць пагрозу для сябе. Там дадалі, што правялі гутарку з героем відэа з нагоды таго, як трэба было дзейнічаць у той сітуацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.