Angels Band правядзе ў Варшаве першы саміт для інвестараў і стартапаў у эміграцыі

Беларуская супольнасць бізнес-анёлаў Angels Band анансавала свой першы саміт «Venture capital investments in exile» для інвестараў і заснавальнікаў стартапаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі. Ён адбудзецца ў Варшаве 16 траўня.

1 каментарый

На мерапрыемстве можна будзе сустрэцца з лідарамі сферы, якія падзеляцца інсайтамі пра перспектывы ўкладання венчурнага капіталу для інвестараў і фаундараў, якія рэлакаваліся. Таксама пройдзе конкурс пітчаў, на якім інавацыйныя стартапы з беларускімі каранямі змогуць пазмагацца за грашовы прыз. Акрамя таго, удзельнікаў чакаюць панэльныя дыскусіі, дзе будуць абмяркоўвацца ключавыя складанасці і магчымасці ў сферы венчурных інвестыцый для рэлакантаў. А на нетворкінг-сесіі стартапы і інвестары змогуць наладзіць карысныя дзелавыя кантакты і знайсці падтрымку.

Саміт збярэ больш за 120 беларускіх інвестараў, фаўндараў і іншых гульцоў экасістэмы. Квіткі можна набыць па спасылцы.

Сетка Angels Band была заснаваная ў Беларусі ў 2018 годзе і на піку аб’ядноўвала каля 100 інвестараў. Пасля 2020 года арганізацыя была вымушаная самаліквідавацца, а ў жніўні мінулага года перазапусцілася ў Еўропе, каб аб’яднаць беларускіх бізнес-анёлаў у розных краінах і дапамагчы стартапам, што мігравалі, скарыстаўшы магчымасці еўрапейскага рынку.

Беларуская супольнасць бізнэс-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе
Па тэме
Беларуская супольнасць бізнэс-анёлаў Angels Band перазапускаецца ў Еўропе
Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band
Па тэме
Сярэдні чэк — да 15 тыс. долараў, дапамагаем толькі беларусам. Гутарым з інвестарам пра перазапуск Angels Band

Читать на dev.by