Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны

Штучны інтэлект цяпер можа раскрываць асобы людзей, якія хаваюцца пад псеўданімамі ў інтэрнэце, за лічаныя хвіліны і ўсяго за некалькі даляраў.

3 каментарыя

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха і Anthropic. Навукоўцы паказалі, што сучасныя ШІ-мадэлі здольныя аўтаматычна супастаўляць ананімныя профілі з рэальнымі людзьмі, выкарыстоўваючы толькі тэксты паведамленняў без структураваных даных, накшталт табліц або рэйтынгаў. Калі раней для падобных расследаванняў патрабаваліся гадзіны ручной працы, то цяпер ШІ робіць гэта ў цалкам аўтаматычным рэжыме.

У адным з экспэрыментаў даследчыкі ўзялі 338 карыстальнікаў партала Hacker News, якія раней самі паказвалі спасылкі на свае профілі ў LinkedIn. З апісанняў выдалілі імёны і прамыя спасылкі. Пасля гэтага ШІ-агенту далі толькі безасабовыя тэксты публікацый і даручылі знайсці рэальную асобу ўладальніка акаўнта. Мадэль правільна супаставіла 226 профіляў з 338 пры дакладнасці каля 90%. Іншымі словамі, пераважная большасць спробаў угадаць профіль аказалася правільнай.

Сістэма працуе паэтапна: моўная мадэль аналізуе паведамленні і здабывае з іх прыкметы — прафесію, месца жыхарства, інтарэсы і іншыя дэталі. На аснове гэтых даных фармуецца профіль, які аўтаматычна супастаўляецца з магчымымі кандыдатамі ў адкрытых крыніцах. Затым мадэль правярае найбольш верагодныя супадзенні і ацэньвае ўзровень упэўненасці ў выніку.

Асобна даследчыкі праверылі метад на публічных інтэрв’ю вучоных аб прымяненні ШІ ў іх працы. Нягледзячы на частковую рэдактуру тэкстаў, агент змог усталяваць асобы як мінімум 9 з 33 удзельнікаў з высокай дакладнасцю.

Даследчыкі паказваюць, што праблема заключаецца не ў тым, што ШІ «разумнейшы» за чалавека-расследчыка. Мадэль выкарыстоўвае тыя ж ускосныя прыкметы: згадванні ўніверсітэта, праекта, горада, хобі. Розніца ў хуткасці і кошце, бо тое, што раней патрабавала значных намаганняў і таму ўжывалася рэдка, цяпер можна маштабаваць.

Аўтары папярэджваюць, што гэта змяняе базавыя ўяўленні аб ананімнасці ў інтэрнэце. Па іх словах, «практычная скрытнасць», на якую разлічвалі карыстальнікі — перакананне, што іх тэарэтычна можна раскрыць, але ніхто не стане гэтым займацца — больш не працуе. Магчымыя наступствы прымянення такога інструмента, паказваюць даследчыкі, надзвычай шырокія: ад пераследу актывістаў і журналістаў да масавага таргетыраванага махлярства.

За ШІ-навыкі кампаніі гатовы пераплачваць — вось наколькі
За ШІ-навыкі кампаніі гатовы пераплачваць — вось наколькі
Па тэме
За ШІ-навыкі кампаніі гатовы пераплачваць — вось наколькі
Если ИИ уничтожит зарплаты кто будет платить налоги? Учёные предложили выход
Если ИИ уничтожит зарплаты, кто будет платить налоги? Учёные предложили выход
Па тэме
Если ИИ уничтожит зарплаты, кто будет платить налоги? Учёные предложили выход
Тэхкампаніі любяць казаць пра ШІ але пазбягаюць аднаго слова. Вось якога
Тэхкампаніі любяць казаць пра ШІ, але пазбягаюць аднаго слова. Вось якога
Па тэме
Тэхкампаніі любяць казаць пра ШІ, але пазбягаюць аднаго слова. Вось якога
Чытайце таксама
ШІ кажа адно, а робіць іншае. OpenAI не ведае, як гэта спыніць
ШІ кажа адно, а робіць іншае. OpenAI не ведае, як гэта спыніць
ШІ кажа адно, а робіць іншае. OpenAI не ведае, як гэта спыніць
1 каментарый
ШІ дапамагае супрацоўнікам падрабляць чэкі, якія немагчыма адрозніць ад сапраўдных
ШІ дапамагае супрацоўнікам падрабляць чэкі, якія немагчыма адрозніць ад сапраўдных
ШІ дапамагае супрацоўнікам падрабляць чэкі, якія немагчыма адрозніць ад сапраўдных
ШІ-агенты ствараюць новую эканоміку, але рызыкуюць абрынуць яе за секунды
ШІ-агенты ствараюць новую эканоміку, але рызыкуюць абрынуць яе за секунды
ШІ-агенты ствараюць новую эканоміку, але рызыкуюць абрынуць яе за секунды
ШІ не ўмее быць таксічным, каб выдаць сябе за чалавека
ШІ не ўмее быць таксічным, каб выдаць сябе за чалавека
ШІ не ўмее быць таксічным, каб выдаць сябе за чалавека

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

это называется лингвистический анализ текстов, и работает... именно с текстами. Чем больше пишешь тем ты узнаваемее. Но и противодействие таким анализам давно известно. Вопрос в том, что люди оставляют следы до того, как вдруг решают прятаться по-взрослому.

0

Клин клином вышибают!
Обработать тексты ИИ перед публикацией

0

гэй, ШІ напішы мне тэкст пра "я адзін тут у белым паліто, а яны ўсе не правыя"