Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Anthropic запусціла маркетплэйс староніх інструментаў на базе яе мадэляў

Anthropic запусціла анлайн-крамау Claude Marketplace, дзе карпаратыўныя кліенты змогуць купляць софт старонніх распрацоўшчыкаў, пабудаваных на вялікіх моўных мадэлях Claude.

Пакінуць каментарый

У стартавы каталог увайшлі прадукты 6 партнёраў: Snowflake, GitLab, Harvey AI, Rogo, Replit і Lovable. Replit і Lovable прапануюць ШІ-інструменты для распрацоўкі, Harvey і Rogo прадаюць інструменты для аўтаматызацыі канкрэтных галінаў — юрыдычнай і фінансавай.

Anthropic пазіцыянуе Claude Marketplace як спосаб спрасціць закупку софта для карпарацый — патрэбныя прадукты можна будзе купляць у адным месцы. Частку карпаратыўных абавязацельстваў па выдатках на Anthropic можна накіраваць на пакупкі ў старонніх распрацоўшчыкаў.

Claude Marketplace таксама можа знізіць рызыку перарасходу бюджэту. Калі кампанія выпадкова аформіць занадта вялікі ліміт выдаткаў на Claude, частку сродкаў можна перанакіраваць на софт трэціх бакоў. Bloomberg піша, што Anthropic не будзе браць камісію з пакупак у Claude Marketplace.

З часам асартымент пашыраць. Крама разлічана толькі на аплікацыі на базе Claude — гэта можа даць дадатковы стымул стартапам інтэграваць мадэлі Anthropic у свае прадукты і спрыяць пашырэнню партнёрскай экасістэмы кампаніі.

OpenAI запусціла ШІ-агента які сам шукае і выпраўляе хібы
OpenAI запусціла ШІ-агента, які сам шукае і выпраўляе хібы
Па тэме
OpenAI запусціла ШІ-агента, які сам шукае і выпраўляе хібы
Чытайце таксама
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.