Антывірус «Лабараторыі Касперскага» аўтаматычна выдаліўся з камп'ютараў у ЗША

На камп’ютарах амерыканскіх карыстальнікаў антывірусы «Лабараторыі Касперскага» аўтаматычна выдаліліся, а іх месца заняў антывірус UltraAV кампаніі Pango Group.

1 каментарый

Каля 1 мільёна кліентаў расійскай кампаніі былі пераведзеныя на антывірус UltrаАV. Pango Group заявіла, што былыя кліенты «Лабараторыі Касперскага» працягнуць атрымліваць абнаўленні бяспекі і пасля замены антывіруса.

Былым кліентам з прыладамі на базе macOS і Android для ўсталёўкі новага антывіруса трэба перайсці па спасылцы з ліста, які Pango Group мае даслаць на працягу верасня. Карыстальнікам не прыйдзецца зноўку афармляць падпіску.

Раней сёлета ўлады ЗША абвясцілі «Лабараторыю Касперскага» пагрозай нацыянальнай бяспецы», а пазней кампанія прыняла рашэнне цалкам згарнуць сваю дзейнасць у краіне.

«Лаборатория Касперского» прекращает работу в США, команду уволит
По теме
«Лаборатория Касперского» прекращает работу в США, команду уволит
США запретили использовать антивирус «Лаборатории Касперского» из-за угрозы нацбезопасности
По теме
США запретили использовать антивирус «Лаборатории Касперского» из-за угрозы нацбезопасности
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS
Па тэме
Apple адмовілася выплаціць узнагароду «Лабараторыі Касперскага» за выяўленыя ўразлівасці ў iOS

Читать на dev.by