Уся каманда Apalon застаецца без працы? Кампанію прадаюць без супрацоўнікаў

330 супрацоўнікаў амерыканскай Mosaic Group застануцца без працы пасля завяршэння ўгоды па продажы кампаніі.

Верагодна, у тым ліку супрацоўнікі Apalon. Кампанія Apalon з беларускімі каранямі распрацоўвае мабільныя праграмы 15+ гадоў, з 2014 года гэта адное з падраздзяленняў Mosaic Group.

50 каментарыяў

Амерыканская карпарацыя IAC прадае мабільныя праграмы, інструменты і інтэлектуальную ўласнасць Mosaic Group італьянскай ІТ-кампаніі Bending Spoons, даведаўся Bloomberg. Пры гэтым каманда будзе звольненая ў поўным складзе.

У Apalon dev.by пакуль не змаглі адказаць, як адаб’ецца ўгода на супрацоўніках кампаніі. 

Паводле інфармацыі Bloomberg, супрацоўнікі Mosaic, якія страцілі працу, атрымаюць выхадную дапамогу мінімум за 4 месяцы і бонус за 2023 год. Супрацоўнікам у ЗША таксама на працягу паўгода будуць пакрываць медстрахоўку.

Умовы пагаднення не раскрываюцца. Паводле інфармацыі крыніц Bloomberg, Mosaic ацанілі ў $100 млн. Угоду плануецца закрыць да канца бягучага квартала.

«Сёлета мы дасягнулі велізарных поспехаў, аднак не сакрэт, што мабільны рынак кардынальна змяніўся. Гэтая ўгода дазволіць IAC перанакіраваць капітал больш перспектыўным чынам», — адзначыла СЕО Mosaic Кэтлін Барэт ва ўнутрыкарпаратыўнай нататцы. Выданню пацвердзілі яе сапраўднасць у IAC.

Минский Apalon расстанется с 15% команды
По теме
Минский Apalon расстанется с 15% команды

Bending Spoons была заснаваная ў 2013 годзе ў Мілане і сярод іншага займаецца распаўсюджваннем мабільных праграм.

Mosaic базуецца ў Нью-Ёрку. Яна была створаная ў выніку паглынання IAC беларускага мабільнага распрацоўшчыка Apalon у 2014 годзе. У яе партфоліа ўваходзяць, напрыклад, сэрвіс для рэдагавання дакументаў PDF Hero і блакавальшчык спам-званкоў RoboKiller. Продажы падраздзялення IAC, у якое ўваходзіць Mosaic, у трэцім квартале 2023 года ўпалі на 12%.

Аpalon заснавалі ў 2007 годзе мінчукі Пётра Скаромны і Мацвей Цімашэнка. У кампаніі 50+ распрацаваных прадуктаў, агульная колькасць загрузак перавышае 600 мільёнаў. 

Па выніках 2021 года кампанія Apalon увайшла ў топ-5 паблішараў з беларускімі каранямі па выручцы (паводле адкрытых даных Sensor Tower). Выручка распрацоўшчыка вырасла адносна 2020 года на 11% і перавысіла 100 мільёнаў долараў. Па загрузках сярод паблішараў з беларускімі каранямі кампанія ўваходзіць у топ-10.

Увесну 2022 года кампанія скараціла 15% каманды ў выніку рэструктурызацыі. Станам на май 2023 года ў Апалоне працавала каля 150 супрацоўнікаў. 

У літоўскім рэестры юрыдычных асоб ёсць Apalon LT у Вільні, невядома, ці звязаная яна з IAC/Mosaic Group. У кампаніі раней не сталі пацвярджаць або зняпраўджваць наяўнасць офісаў у ЕС. На сайце Apalon па-ранейшаму два офісы — Мінск і Нью-Ёрк. У Мінску вакансій няма.

Wanted! Калі вы працуеце ў Apalon, напішыце нам у @devby_insight_bot, гэта ананімна.


Чытачы! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Новым годам!

Playtika закрые мінскі офіс. Каманду скароцяць — верагодна, не толькі ў Беларусі
Па тэме
Playtika закрые мінскі офіс. Каманду скароцяць — верагодна, не толькі ў Беларусі
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Па тэме
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Аднарог PandaDoc скарачае QA і Scrum Master у розных краінах
Па тэме
Аднарог PandaDoc скарачае QA і Scrum Master у розных краінах
Як у 2023 звальняюць з EPAM у розных краінах. «Рандам»
Па тэме
Як у 2023 звальняюць з EPAM у розных краінах. «Рандам»

Читать на dev.by