Новы CEO Apple незадаволены тэмпамі распрацоўкі ШІ. Атрымаў галоўны па софце
Новы кіраўнік Apple Джон Тэрнус незадаволены тым, як павольна кампанія развіваецца ў галіне ШІ. Ён запатрабаваў ад кіраўніка распрацоўкі ПЗ Крэйга Федэрыгі паскорыць працу і перастаць абмяжоўвацца паляпшэннямі Siri.
Новы кіраўнік Apple Джон Тэрнус незадаволены тым, як павольна кампанія развіваецца ў галіне ШІ. Ён запатрабаваў ад кіраўніка распрацоўкі ПЗ Крэйга Федэрыгі паскорыць працу і перастаць абмяжоўвацца паляпшэннямі Siri.
Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, нядаўна Тэрнус правёў закрытую сустрэчу з Федэрыгі, які з мінулага года таксама адказвае за ШІ-напрамак Apple. Генеральны дырэктар лічыць, што кампанія недастаткова актыўна ўкараняе ШІ у параўнанні з канкурэнтамі, і хоча больш амбіцыйных праектаў.
Адной з прычын павольнай распрацоўкі можа быць стыль кіравання Федэрыгі. Ён асабіста ўдзельнічае ў ключавых рашэннях, глыбока разбіраецца ў тэхнічных дэталях і актыўна спрачаецца з прапановамі, якія яму не падабаюцца. Некаторыя супрацоўнікі скардзяцца, што праз гэта ў іншых кіраўнікоў ды інжынераў застаецца мала магчымасцяў уплываць на развіццё прадуктаў.
Яшчэ адна праблема — планаванне. Федэрыгі звычайна будуе планы на 12–18 месяцаў наперад, тады як падраздзяленні Apple, якія адказваюць за прылады, працуюць са шматгадовымі планамі. Пры гэтым прыкмет таго, што Федэрыгі збіраюцца звальняць, пакуль няма. Больш за тое, ён не надае асаблівай увагі падрыхтоўцы магчымага пераемніка.
Пытанні ёсць і да іншага топ-менеджара. Паводле дадзеных Bloomberg, віцэ-прэзідэнт у распрацоўцы Siri Майк Ракуэл, які раней кіраваў стварэннем Vision Pro, усур’ёз разглядае магчымасць пакінуць сваю пасаду або наогул сысці з Apple налета.
Тым часам Apple эксперыментуе з новым падыходам да распрацоўкі ПЗ. Дзякуючы паляпшэнням ШІ-агентаў кампанія разлічвае скараціць час на інтэграцыю кампанентаў і даць інжынерам на 50% больш часу непасрэдна на напісанне кода і эксперыменты.
Тэрнус узначаліў Apple у гэтым годзе і ўжо пачаў перабудоўваць кіраванне кампаніяй, дамагаючыся больш хуткай распрацоўкі і выпуску новых прадуктаў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.