Apple анансавала анлайн-прэзентацыю Let Loose
Кампанія абвясціла, што наступная прэзентацыя Apple пад назвай Let Loose пройдзе 7 мая ў анлайн-фармаце.

Невядома, якія прадукты будуць паказаныя на прэзентацыі, аднак у апублікаваным цізеры намаляваны фірмовы стылус Apple Pencil. Аналітыкі мяркуюць, што кампанія пакажа новыя версіі iPad. У прыватнасці, чакаецца рэліз флагманскага iPad Pro з OLED-дысплэем, а таксама перапрацаванага iPad Air у 12,9-цалёвым фармаце.
Таксама ў ліку прагназаваных прэм’ер называюць новы Apple Pencil і абноўленую клавіятуру Magic KeyBoard з алюмініевым корпусам і вялікім трэкпадам. Штогадовая канферэнцыя для распрацоўшчыкаў WWDC пройдзе ад 10 да 14 чэрвеня.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.