Bloomberg: Apple плануе запусціць на iPhone лакальны АІ, а не воблачны
Журналіст Bloomberg Марк Гурман расказаў пра планы кампаніі па інтэграцыі функцый штучнага інтэлекту ў новыя прылады.

Паводле слоў інсайдара, кампанія робіць стаўку на лакальныя кампаненты ў вылічальных аперацыях. Напрыклад, у iPhone можа быць выкарыстаны нейрапрацэсар, які будзе здзяйсняць лакальныя вылічэнні пры апрацоўцы запытаў і ў меншай ступені спадзявацца на абмен інфармацыяй з воблачнай інфраструктурай.
На думку журналіста, такі падыход можа стаць перавагай для карыстальнікаў, у тым ліку таму, што лакальная апрацоўка адчувальнай інфармацыі павысіць ступень кібербяспекі. Аднак Apple пакуль не адмаўляецца ад ідэі выкарыстання іншых вялікіх моўных мадэляў, напрыклад, ад Google або Microsoft.
Раней СМІ паведамлялі, што кампанія распрацоўвае ўласную АІ-мадэль, аднак дагэтуль афіцыйна Apple не каментавала ўласнага праекта. Падрабязнасці распрацоўкі могуць з’явіцца ў чэрвені на канферэнцыі для распрацоўшчыкаў WWDC 2024.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
будет как с авто?