Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Apple скарачае вытворчасць Vision Pro праз нізкі попыт

Вядомы аналітык Мінг-Чы Куа паведаміў, што кампанія паменшыла планы паставак гарнітуры, а таксама хоча перагледзець графік выпуску наступнай версіі гаджата.

Пакінуць каментарый

Аналітык лічыць, што вытворчасць скароціцца практычна ўдвая: з 700-800 тысяч да 400-500 тысяч прылад. Раней Куа пісаў, што Apple плануе запусціць Vision Pro на новых рынках да правядзення канферэнцыі распрацоўшчыкаў WDC у чэрвені. Але праз моцнае падзенне попыту на гарнітуру аб’ёмы паставак прыйшлося перагледзець ужо цяпер.

На думку эксперта, Apple чакала зніжэння паставак Vision Pro толькі ў 2025 годзе. Хуткае падзенне цікавасці да навінкі змушае змяніць графік выпуску даступнейшай версіі гарнітуры. Новая мадэль мелася выйсці пры канцы гэтага або на пачатку наступнага года. Цяпер абноўленую версію гаджата не варта чакаць раней за 2027 год.

За гэты час вытворца ўлічыць памылкі і недахопы прылады: з’явіцца больш карысных функцый, зручнасць гаджата павысіцца без шкоды карыстальніцкаму досведу. Нізкія продажы Vision Pro могуць затармазіць тэхналагічныя інавацыі кампаніі: напрыклад, распрацоўку pancake-лінзаў або ўкараненне microLED-дысплэяў.

Apple купіла яшчэ адзін французскі АІ-стартап
Apple купіла яшчэ адзін французскі АІ-стартап
Па тэме
Apple купіла яшчэ адзін французскі АІ-стартап
Bloomberg: Apple плануе запусціць на iPhone лакальны АІ, а не воблачны
Bloomberg: Apple плануе запусціць на iPhone лакальны АІ, а не воблачны
Па тэме
Bloomberg: Apple плануе запусціць на iPhone лакальны АІ, а не воблачны
Apple выдаліла WhatsApp і Threads з кітайскага App Store
Apple выдаліла WhatsApp і Threads з кітайскага App Store
Па тэме
Apple выдаліла WhatsApp і Threads з кітайскага App Store

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.