Apple будзе чытаць перапіскі карыстальнікаў, каб палепшыць свой ШІ

Кампанія плануе аналізаваць дадзеныя на прыладах карыстальнікаў iPhone, iPad і Mac для паляпшэння сваёй платформы штучнага інтэлекту Apple Intelligence.

1 каментарый

Цяпер Apple у асноўным навучае свае мадэлі, у тым ліку тыя, што ляжаць у аснове функцый Apple Intelligence, з выкарыстаннем сінтэтычных дадзеных — інфармацыі, якая імітуе рэальныя сцэнары, але не ўтрымлівае ніякіх асабістых дадзеных карыстальнікаў.

Аднак, як прызнае кампанія, такія сінтэтычныя дадзеныя не заўсёды ў поўнай меры адлюстроўваюць рэальныя паводзіны і інфармацыю карыстальнікаў. Гэта можа прыводзіць да таго, што ШІ-алгарытмы Apple горш спраўляюцца з некаторымі задачамі, напрыклад, з абгульненнем тэксту. Акрамя сінтэтычных дадзеных Apple таксама выкарыстоўвае інфармацыю, атрыманыя па ліцэнзіі ад пабочных кампаній, і дадзеныя з адкрытых крыніц у інтэрнэце.

Каб вырашыць гэтую праблему і адначасова забяспечыць канфідэнцыяльнасць карыстальнікаў, Apple распрацавала новы падыход. Алгарытм будзе браць згенераваныя кампаніяй сінтэтычныя дадзеныя і параўноўваць іх з актуальнай выбаркай электронных лістоў карыстальнікаў у стандартным паштовым дадатку на iPhone, iPad і Mac.

Распрацоўшчыкі запэўніваюць, што карыстальніцкія дадзеныя будуць заставацца на прыладах кліентаў і не будуць наўпрост выкарыстоўвацца для навучання ШІ-мадэляў. Параўноўваючы сінтэтычныя даныя з рэальнымі лістамі, алгарытм зможа вызначыць, якія менавіта часткі сінтэтычнага набору дадзеных найбольш дакладна адпавядаюць рэальным паведамленням.

Apple адзначае, што гэта новаўвядзенне дазволіць кампаніі дагнаць канкурэнтаў, у якіх менш абмежаванняў у дачыненні да канфідэнцыяльнасці дадзеных кліентаў. Паводле звестак MacDailyNews, новая сістэма збору даных будзе разгорнута ў аперацыйных сістэмах iOS 18.5, iPadOS 18.5 і macOS 15.5, якія цяпер знаходзяцца на стадыі бэта-тэставання.

Apple па-ціхаму пераносіць зборку iPhone з Кітая ў Індыю і Бразілію — так танней
Па тэме
Apple па-ціхаму пераносіць зборку iPhone з Кітая ў Індыю і Бразілію — так танней
Амерыканцы кінуліся скупляць айфоны — Apple паспела завезці пяць самалётаў да пошлін
Па тэме
Амерыканцы кінуліся скупляць айфоны — Apple паспела завезці пяць самалётаў да пошлін
WSJ: Apple і Маск пасварыліся з-за спадарожнікавай сувязі ў iPhone
Па тэме
WSJ: Apple і Маск пасварыліся з-за спадарожнікавай сувязі ў iPhone

Читать на dev.by