Apple дапаможа вам купіць гаджэты пасля таго, як сама ж задрала цэны. І будзе блакіраваць за пратэрмінаванне плацяжу
Apple афіцыйна запусціла ў ЗША праграму Apple Upgrade — паўнавартасную лізінгавую сістэму для ўсёй лінейкі сваіх прылад. Пасля нядаўняга павышэння цэн на MacBook, iPad ды іншыя гаджэты праз дэфіцыт чыпаў памяці кампанія спрабуе зрабіць куплю тэхнікі даступнейшай.
Apple афіцыйна запусціла ў ЗША праграму Apple Upgrade — паўнавартасную лізінгавую сістэму для ўсёй лінейкі сваіх прылад. Пасля нядаўняга павышэння цэн на MacBook, iPad ды іншыя гаджэты праз дэфіцыт чыпаў памяці кампанія спрабуе зрабіць куплю тэхнікі даступнейшай.
Праграма працуе па прынцыпе аўталізінгу: кліент бярэ прыладу на фіксаваны тэрмін, а ў канцы можа абнавіць яе на новую мадэль, выкупіць астатак раней або проста вярнуць гаджэт назад.
Фінансавым партнёрам выступае сервіс Klarna, а для афармлення спатрэбіцца мяккая праверка крэдытнай гісторыі. Для iPhone і Apple Watch прадугледжаны лізінг на 24 месяцы, а для кампутараў Mac і планшэтаў — на 36 месяцаў. Цэны стартуюць ад $11,99 у месяц за базавы iPad Air або Apple Watch Series 11, ад $17,99 за iPhone 17e і ад $24,99 за MacBook Air.
Новая праграма замяняе iPhone Upgrade Program, якая працавала з 2015 года. Аднак у Apple Upgrade ёсць істотнае пагаршэнне: у кошт больш не ўваходзіць пашыраная гарантыя AppleCare, якая нядаўна таксама адчувальна падаражала.
Галоўная мэта лізінгу ад самой Apple — перацягнуць кліентаў у амерыканскіх мабільных аператараў з іх растэрміноўкамі. Пры гэтым пратэрмінаванне па плацяжах кампанія выбачаць не збіраецца. У бэта-версіі iOS 27 ужо знайшлі код, які дазволіць Apple дыстанцыйна блакіраваць прыкладанні на узятых па праграме смартфонах, калі за карыстальнікам лічыцца запазычанасць.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.