Apple хоча перазапусціць «Лямпу Джобса»

Кампанія распрацоўвае новы «разумны» дысплэй для дома, дызайн якога будзе натхнёны культавым манаблокам iMac G4, які яшчэ называюць «Лямпай Джобса».

Пакінуць каментарый

«Разумны» дысплэй, верагодна, будзе абсталяваны дынамікамі, што  ператвораць яго ў HomePod з экранам. Ён будзе працаваць пад кіраваннем новай аперацыйнай сістэмы з адмысловымі версіямі праграм iPad, такімі як FaceTime, Notes і Calendar. Асноўнае прызначэнне прылады — кіраванне рознымі аксесуарамі «разумнага» дома, але яна таксама будзе добра пасаваць для прагляду відэа і слайд-шоу з фатаграфій.

Прылада, як чакаецца, будзе адносна недарагой. Акрамя гэтай мадэлі, Apple распрацоўвае і даражэйшы разумны дысплэй з вялікім экранам, якім будзе кіраваць рабатызаваных «рука». Гэтая мадэль, хутчэй за ўсё, будзе каштаваць каля $1000 і з’явіцца на рынку не раней за 2026 год. Абедзве прылады, верагодна, будуць падтрымліваць штучны інтэлект Apple Intelligence.

Apple выйграла патэнтную спрэчку ў Masimo праз разумныя гадзіннікі і атрымала $250
Па тэме
Apple выйграла патэнтную спрэчку ў Masimo праз разумныя гадзіннікі і атрымала $250
Apple абвясціла «тыдзень анонсаў». Усе чакаюць новых Mac
Па тэме
Apple абвясціла «тыдзень анонсаў». Усе чакаюць новых Mac
Apple прапаноўвае $1 млн за ўзлом сваіх сервераў АІ
Па тэме
Apple прапаноўвае $1 млн за ўзлом сваіх сервераў АІ

Читать на dev.by