Apple ID больш няма — кампанія змяніла назву сэрвісу

У часе канферэнцыі WWDC 2024 кампанія пацвердзіла перайменаванне Apple ID у Apple Account. Старая назва выкарыстоўвалася больш за два дзясяткі гадоў.

Пакінуць каментарый

«У абнаўленнях iOS 18, iPadOS 18, macOS Sequoia і watchOS 11 сэрвіс уліковых запісаў Apple ID будзе перайменаваны ў Apple Account для забеспячэння аднастайнага ўваходу ў сістэму ва ўсіх службах і прыладах Apple. Ён заснаваны на існых уліковых даных карыстальнікаў», — гаворыцца на сайце Apple.

У бэта-версіях новых АС усё яшчэ можна сустрэць назву Apple ID, таксама на вэб-старонцы ўваходу ва ўліковы запіс. Назву Apple ID кампанія выкарыстала больш за два дзесяцігоддзі. Пераход на Apple Account, хутчэй за ўсё, завершыцца да моманту выхаду iOS 18 восенню гэтага года.

Канферэнцыя Apple WWDC 2024: галоўнае
Па тэме
Канферэнцыя Apple WWDC 2024: галоўнае
Apple назвала дату пачатку продажаў Vision Pro па-за межамі ЗША
Па тэме
Apple назвала дату пачатку продажаў Vision Pro па-за межамі ЗША
Apple не хоча быць звязанай толькі ChatGPT — у iOS могуць інтэграваць і Gemini
Па тэме
Apple не хоча быць звязанай толькі ChatGPT — у iOS могуць інтэграваць і Gemini

Читать на dev.by