Apple спалохалася штрафу ЕС — і прыдумала, як зарабіць на камісіях App Store яшчэ больш

Кампанія абвясціла аб зменах у правілах працы App Store у ЕС, каб выканаць патрабаванні Закона «аб лічбавых рынках» (DMA) і пазбегнуць новага штрафу ў памеры 500 мільёнаў еўра.

Пакінуць каментарый

Раней Apple дазволіла распрацоўшчыкам накіроўваць карыстальнікаў да старонніх спосабаў аплаты. Цяпер у ЕС яны могуць размяшчаць спасылкі на знешнія плацежныя платформы дзе заўгодна: на сайце, у іншых аплікацыях, унутры самой аплікацыі і нават праз WebView — без абавязковых папярэджанняў ад Apple.

Цяпер распрацоўшчыкі змогуць:

  • Прасоўваць свае прапановы не толькі на ўласных сайтах, але і праз іншыя каналы, уключаючы староннія сайты, аплікацыі і альтэрнатыўныя крамы аплікацый. Гэта можна рабіць праз інтэрфейс аплікацый або вэб-старонкі ўнутры іх;
  • Выкарыстоўваць некалькі спасылак з трэкінг-параметрамі, рэдырэктамі і без абмежаванняў на дызайн інтэрфейсу для прасоўвання;
  • Паказваць карыстальнікам апавяшчэнне аб пераходзе па знешніх спасылках толькі пры першым кліку, з магчымасцю адключыць яго для будучых узаемадзеянняў.

Аднак замест скасавання спрэчнага збору Core Technology Fee (CTF) Apple прэзентавала новую, больш складаную структуру збораў, якая ўключае:

  • Камісію за ўсталёўку — 2% ад першай загрузкі аплікацыі;
  • Store Services Fee — ад 5% да 13% у залежнасці ад абранага ўзроўню доступу да сэрвісаў App Store;
  • Core Technology Commission (CTC) — 5% камісія за выкарыстанне знешніх спосабаў аплаты.

Такім чынам, некаторыя распрацоўшчыкі будуць плаціць да трох розных збораў за адну ўсталёўку аплікацыі, уключаючы новы CTC, які заменіць дзеючы CTF са студзеня 2026 года. Apple сцвярджае, што гэтая мадэль адлюстроўвае «кошт тэхналагічных інвестыцый» кампаніі.

Крытыкі абвінавачваюць Apple у «зланамерным выкананні» закона. Кіраўнік Epic Games Цім Суіні назваў падыход кампаніі «здзекам над канкурэнцыяй» і абвінаваціў яе ў тым, што яна фактычна карае распрацоўшчыкаў, якія выбралі альтэрнатыўныя спосабы аплаты.

Еўракамісія заявіла, што працягне антыманапольнае расследаванне, якое пагражае кампаніі буйным штрафам у памеры каля 500 мільёнаў еўра. Прадстаўнік Еўракамісіі заявіў, што меркаванне ўдзельнікаў рынку будзе ўлічана перад прыняццем рашэння аб далейшых дзеяннях. Apple, у сваю чаргу, заявіла, што не згодна з патрабаваннем і плануе абскардзіць прынятыя меры.

Apple пазначае як «небяспечныя» праграмы, якія прапануюць аплаты па-за App Store
Па тэме
Apple пазначае як «небяспечныя» праграмы, якія прапануюць аплаты па-за App Store
OpenAI нечакана выдаліла рэкламу аб партнёрстве з былым дызайнерам Apple
Па тэме
OpenAI нечакана выдаліла рэкламу аб партнёрстве з былым дызайнерам Apple
Apple проиграла: суд запретил брать комиссии за покупки вне App Store
Па тэме
Apple проиграла: суд запретил брать комиссии за покупки вне App Store

Читать на dev.by