Apple назвала дату пачатку продажаў Vision Pro па-за межамі ЗША
Цяпер прылада прадаецца толькі ў ЗША па цане ад $3499. Раней кампанія скараціла аб’ёмы вытворчасці навінкі праз нізкі попыт.
Міжнародныя продажы гаджата пачнуцца ад 28 чэрвеня. Першымі краінамі будуць Кітай, Японія і Сінгапур. Перадзаказы ў гэтых краінах пачнуць прымаць 13 чэрвеня. 12 ліпеня прылады паступяць у продаж у Германіі, Францыі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і Канадзе. Перадзаказы можна будзе рэзерваваць ад 28 чэрвеня.
Паводле даных інсайдараў, продажы Vision Pro прыкметна знізіліся пасля рэлізу прылады ў лютым гэтага года. Паводле даных The Verge, кампанія нават скараціла аб’ёмы вытворчасці Vision Pro праз нізкі попыт. Пра нізкую папулярнасць прылады кажуць і цэны на другасным рынку: гарнітуры ў выдатным стане прадаюць на $1000 танней, чым цана вытворцы.
Читать на dev.by