Apple назвала дату «спецыяльнай» прэзентацыі
Кампанія абвесціла аб правядзенні адмысловага мерапрыемства 4 сакавіка. У запрашэннях кампанія называе яго не традыцыйным «івентам», а «special Apple Experience».

Прэзентацыя пачнецца ў 9:00 па ўсходнім часе ЗША і пройдзе ў Нью-Ёрку. Журналісты адзначылі, што запрашэнне аформлена мінімалістычна: надпіс «You’re invited» і лагатып Apple ў кругах жоўтага, зялёнага і сіняга колераў — іх звязваюць з магчымымі расфарбоўкамі новага бюджэтнага MacBook.
Паводле дадзеных журналіста Bloomberg Марка Гурмана, у бліжэйшыя тыдні Apple можа прадставіць цэлую лінейку прылад. Сярод іх — недарагі MacBook на базе чыпа A18 Pro, абноўленыя MacBook Air з працэсарам M5, а таксама версіі MacBook Pro з чыпамі M5 Pro і M5 Max. Чакаюцца новыя маніторы для Mac, iPhone 17e, базавы iPad на A18 і iPad Air з чыпам M4.
Акрамя таго, у сакавіку кампанія можа выпусціць першую бэта-версію iOS 26.4. У ёй, паводле чутак, з’явяцца абноўленыя функцыі Siri з элементамі генератыўнага ШІ, у тым ліку з інтэграцыяй тэхналогій Google Gemini.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Куда уже бюджетнее, чем Air
Special experience на острове Эпштейна?