Apple не дазваляе перайменаваць Twitter у X у App Store
Кампанію не задавальняе рэбрэндынг Маска: цяпер назва сацсеткі занадта кароткая для крамы праграм.
У правілах App Store пазначанае патрабаванне да мінімальнай колькасці знакаў у назве: кампанія не дазваляе праграмам выкарыстоўваць толькі адзін сімвал, растлумачыў спецыяліст па даных Нік Шэрыф. Карыстальнікі пачалі паведамляць, што бачаць праграму X на сваіх прыладах пасля загрузкі апошняга абнаўлення. Аднак у App Store абмежаванне імя застаецца.
Таксама стала вядома, што ў некаторых рэгіёнах фільтры пачалі блакаваць вэб-сайт сацсеткі x.com, прымаючы яго за сайт з парнаграфічным кантэнтам. Раней уладальнік сацсеткі Ілан Маск заявіў пра рэбрэндынг Twitter: у планах бізнэсоўца ператварыць праграму ў «суперап» са мноствам функцый, у тым ліку банкінгу.
Читать на dev.by