Apple адкрые доступ да NFC іншым распрацоўшчыкам у абыход Apple Pay і Wallet

Кампанія абавязалася даць іншым плацежным сістэмам і распрацоўшчыкам доступ да NFC у Еўропе, каб выканаць еўрапейскае заканадаўства.

Пакінуць каментарый

Пасля правядзення чатырохгадовага расследавання Еўрапейская камісія пастанавіла, што Apple злоўжывае дамінуючым становішчам на iOS і неправамерна абмяжоўвае доступ да NFC іншым распрацоўшчыкам. NFC на iPhone закрытая для любых іншых сэрвісаў, акрамя Apple Pay, ад моманту выхаду прылады на рынак. Кампанія пагадзілася адкрыць бясплатны доступ да NFC на прыладах iOS праз API, доступ будзе бясплатным.

Такая магчымасць будзе дзейнічаць на тэрыторыі Еўрапейскай эканамічнай зоны для карыстальнікаў, чый Apple ID зарэгістраваны ў Еўропе. Таксама Apple абавязалася не перашкаджаць выкарыстанню праграм для плацяжоў у крамах па-за межамі ЕЭЗ. У выпадку невыканання забавязанняў кампаніі можа пагражаць штраф у памеры да 10% ад яе гадавога абароту ва ўсім свеце. Пагадненне з Еўракамісіяй будзе дзейнічаць цягам дзесяці гадоў.

Bloomberg: Минюст США скоро предъявит антимонопольный иск Apple
По теме
Bloomberg: Минюст США скоро предъявит антимонопольный иск Apple
Apple проиграла дело о сторонних платежных системах в App Store
По теме
Apple проиграла дело о сторонних платежных системах в App Store
Apple разделит App Store на два магазина: для европейцев и остальных
По теме
Apple разделит App Store на два магазина: для европейцев и остальных

Читать на dev.by