Apple паказала новую оўпэнсорсную мову Pkl
Apple паказала Pkl (вымаўляецца як «Pickle») — адкрытую мову праграмавання, прызначаную для вызначэння канфігурацыі, якая прасоўвае мадэль «канфігурацыя як код». Яна закліканая спрасціць выкананне канфігурацыйных задач — «ад простых да складаных, ад адзінкавых да паўтаральных».
Pkl быў запушчаны 1 лютага 2024 года ў версіі 0.25. Apple апублікавала гайд, у якім расказала пра ключавыя асаблівасці і перавагі мовы.
Pkl пазіцыянуецца як бяспечная, простая і прыемная ў выкарыстанні мова канфігурацыі. Падтрымка Pkl ужо рэалізаваная для Java, Kotlin, Swift і Go, у перспектыве спіс папоўняць іншыя папулярныя мовы і платформы.
Pkl можа прымяняцца як для генерацыі статычных файлаў канфігурацыі ў фарматах JSON, XML і YAML. Дакументацыя па мове размешчаная на GitHub. Мова даступная для macOS, Linux, Alpine Linux і Java.
Читать на dev.by