Apple паказала першую рэкламу Vision Pro і назвала дату пачатку продажаў
Кампанія пачне продаж шлемаў змяшанай рэальнасці ў ЗША 2 лютага. Аформіць перадзаказ можна ад 19 студзеня ў амерыканскай інтэрнэт-краме Apple.

Кампанія апублікавала першы рэкламны ролік Vision Pro пад назвай Get Ready. У ім героі мультфільмаў і фільмаў надзяваюць маскі, шлемы і акуляры, потым гэта робіць чалавек з гарнітурай кампаніі. Ідэя роліка — гэта адсылка да першай рэкламы iPhone пад назвай Hello, якая складалася з урыўкаў фільмаў, у якіх персанажы адказваюць на тэлефон.
Цэны на прыладу пачынаюцца ад $3499 за 256 ГБ памяці. У набор уваходзяць два раменьчыкі, чахол, тканіна для паліроўкі ды іншыя аксесуары. Гарнітура спалучае ў адной выяве лічбавыя аб’екты і прадметы рэальнага свету. Кіраваць прыладай можна з дапамогай голасу, рукамі і позіркам. Для шлема спецыяльна распрацавалі новую АС VisionOS.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.