Apple папрасіла распрацоўшчыкаў не называць AR/VR-праграмы AR/VR-праграмамі. Вось як трэба
Учора Apple пацвердзіла, што продажы яе Vision Pro гарнітуры стартуюць на пачатку лютага. Таксама кампанія дадала падтрымку праграм для яе на базе visionOS у Xcode і магчымасць падаваць іх у App Store. Акрамя таго, на партале для распрацоўшчыкаў з’явіліся інструкцыі, у якіх іх просяць не ўжываць да такіх праграм абрэвіятуры накшталт «AR» і «VR».

У новым раздзеле дадзеныя рэкамендацыі па размяшчэнні праграм для Vision Pro ў App Store, напрыклад, па тэсціраванні, падрыхтоўцы скрыншотаў, іконках і гэтак далей. Яшчэ Apple удакладніла, як трэба называць і апісваць такія праграмы. Напрыклад, «visionOS» абавязкова пішацца з маленькай «v», а «Apple Vision Pro» — цалкам. Але акрамя ўсяго іншага кампанія просіць не асацыяваць праграмы для visionOS з паняццямі дапоўненай (AR), віртуальнай (VR), пашыранай (XR) або змяшанай (MR) рэальнасці.
Замест гэта іх трэба называць «spatial computing apps» (праграмамі прасторавых вылічэнняў). Патрабаванне незвычайнае з улікам таго, адзначае 9to5Mac, што Apple сама казала пра Vision Pro як пра прадукт на базе тэхналогій дапоўненай і віртуальнай рэальнасці. «Цалкам новай AR-платформай» на прэзентацыі на WWDC 2023 яе называў Цім Кук. Сярод інжынераў Apple новая АС называлася xrOS. Хоць у большасці рэкламных матэрыялаў Vision Pro сапраўды праходзіць як платформа «прасторавых вылічэнняў».
Відавочна, што гэта толькі маркетынгавы ход, з дапамогай якога Apple хоча дыстанцыявацца ад іншых аналагічных прадуктаў на рынку. Напрыклад, прадуктаў змяшанай рэальнасці і «метавёрсу» Meta.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.