Apple працуе над прыладай з гнуткім дысплэем, але гэта не iPhone

Кампанія сочыць за навінкамі ў прэміяльным цанавым сегменце смартфонаў, але спачатку хоча выпрабаваць гнуткі дысплэй на іншай прыладзе.

Пакінуць каментарый

Тайваньскае выданне DigTimes сцвярджае, што Apple актывізавала працу з партнёрамі па стварэнні першай прылады-складанчыка, праца над якой ужо ідзе нібыта пяць гадоў. Пакуль незразумела, да чаго будзе падобны гаджат, аднак гэта будзе не смартфон. Цяпер інжынеры сканцэнтраваныя на распрацоўцы досыць трывалага механізма складання і адпаведнага па характарыстыках гнуткага дысплэя.

Журналіст Bloomberg Марк Гурман выказаў здагадку, што прылада будзе з’яўляць складаны ноўтбук з убудаванай фізічнай клавіятурай і трэкпадам або мадэль з двума экранамі і віртуальнай клавіятурай. Аналітычная фірма CCS Insight таксама заявіла, што Apple з большай верагоднасцю выпусціць складаны планшэт, чым смартфон.

Выпуск свайго роду гібрыда iPad і MacBook дазволіць кампаніі пратэсціраваць попыт на падобныя прылады з гнуткім дысплэем, пры гэтым не рызыкуючы галоўнай крыніцай выручкі — продажам iPhone. Тым не менш распрацоўка тэхналогіі яшчэ не азначае хуткага выпуску навінкі на рынак.

Google: Microsoft спрабавала прадаць Apple свой пашукавік Bing
Па тэме
Google: Microsoft спрабавала прадаць Apple свой пашукавік Bing
Apple хоча выпусціць разумны пярсцёнак, разумныя акуляры і прасунутыя AirPods. Усё дзеля падтрымання попыту
Па тэме
Apple хоча выпусціць разумны пярсцёнак, разумныя акуляры і прасунутыя AirPods. Усё дзеля падтрымання попыту
У праграме Apple знайшлі ўразлівасць, якая дазваляе выкрадаць даныя без ведама карыстальніка
Па тэме
У праграме Apple знайшлі ўразлівасць, якая дазваляе выкрадаць даныя без ведама карыстальніка

Читать на dev.by