Apple прызналі вінаватай у парушэнні патэнта пры распрацоўцы Apple Watch
Міжнародная гандлёвая камісія (ITC) вырашыла, што кампанія парушыла аўтарскія правы пры распрацоўцы Apple Watch.

Паводле даных MacRumors, гаворка вядзецца пра патэнт медыцынскай тэхналагічнай кампаніі Masimo на пульсаксіметр. Фірма звярнулася ў ITC са скаргай на Apple у 2021 годзе. Кампанія патрабавала спыніць продажы Apple Watch Series 6 і навейшых мадэляў, у якіх выкарыстоўваюцца пульсаксіметры. Masimo палічыла, што канкурэнт парушыў пяць патэнтаў.
ITC прыйшла да высновы, што Apple парушыла толькі адзін патэнт. Цяпер рэгулятар будзе вырашаць, ці варта забараніць пастаўкі Apple Watch з гэтай функцыяй. Усе наступныя мадэлі гадзінніка маюць опцыю маніторынгу кіслароду ў крыві, гэта значыць, што рашэнне ITC распаўсюдзіцца на Watch Series 7, 8, Ultra і SE.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.