Apple выдаліла 98 VPN-праграм з расійскага App Store

За апошнія два месяцы колькасць блакаванняў рэзка ўзрасла: ад пачатку ліпеня кампанія выдаліла амаль 60 праграм VPN.

1 каментарый

Паводле даных праекта GreatFire, Apple выдаліла 98 VPN-праграм з расійскага App Store. Многія з іх былі заблакаваныя без публічных апавяшчэнняў з боку Apple. Кампанія неаднаразова выдаляла праграмы на патрабаванне Раскамнагляду пасля пачатку вайны ва Украіне, у тым ліку праграмы Red Shield VPN, Le VPN, Proton VPN і NordVPN.

«Таемнае выдаленне Apple амаль 60 VPN-праграм з расійскага App Store не толькі выклікае трывогу — гэта прамая пагроза лічбавай свабодзе і канфідэнцыйнасці. Аднабаковае абмежаванне доступу да гэтых важных інструментаў без празрыстасці або належнага працэсу робіць Apple саўдзельнікам у забеспячэнні дзяржаўнай цэнзуры», — заявіў дырэктар праекта App Censorship у GreatFire Бенджамін Ісмаіл.

Apple Intelligence цяпер даступны карыстальнікам iPhone. Што гэта за сэрвіс
Па тэме
Apple Intelligence цяпер даступны карыстальнікам iPhone. Што гэта за сэрвіс
На Apple падалі ў суд праз высокі кошт падпіскі на музычныя сэрвісы
Па тэме
На Apple падалі ў суд праз высокі кошт падпіскі на музычныя сэрвісы
У App Store з’явілася сацсетка, у якой з карыстальнікам размаўляюць толькі чат-боты
Па тэме
У App Store з’явілася сацсетка, у якой з карыстальнікам размаўляюць толькі чат-боты

Читать на dev.by