Apple ужо выкарыстоўвае свайго чат-бота для ўнутраных задач

Кампанія выкарыстоўвае ўнутранага чат-бота, каб дапамагчы сваім супрацоўнікам у працы, напрыклад, ствараць прататыпы.

Пакінуць каментарый

Паводле даных крыніц Bloomberg, кампаніі ўдалося стварыць уласнага чат-бота — аналаг ChatGPT. Apple пакуль не вызначылася, што яна хоча рабіць з праектам, але разглядае магчымасць прымяняць інструмент у службе падтрымкі Apple Care для дапамогі кліентам.

Кіраўніцтва Apple не спяшаецца выпусціць свой варыянт генератыўнага АІ услед за OpenAI і Google. У апошнім фінансавым дакладзе кіраўнік Apple Цім Кук адзначыў, што існуе «шэраг праблем, якія неабходна вырашыць», калі гаворка вядзецца пра штучны інтэлект. Гурман сцвярджае, што крыніцы кажуць пра «значную абвестку, звязаную з АІ», якую кампанія зробіць толькі налета.

Apple асцярожна падыходзіць да выкарыстання АІ, дазваляючы супрацоўнікам ужываць яго толькі для абагульнення тэксту, атрымання адказаў на пытанні і распрацоўкі прататыпаў праграм. Напрыклад, Samsung забараніў сваім супрацоўнікам выкарыстоўваць чат-боты праз рызыку ўцечкі інфармацыі. Крыніцы сцвярджаюць, што чат-бот ад Apple вельмі падобны да Bard і ChatGPT.

Складана і незразумела нашто: распрацоўшчыкі не імкнуцца рабіць праграмы для Vision Pro
Па тэме
Складана і незразумела нашто: распрацоўшчыкі не імкнуцца рабіць праграмы для Vision Pro
Apple распрацоўвае свайго канкурэнта ChatGPT
Па тэме
Apple распрацоўвае свайго канкурэнта ChatGPT
Apple знайшла спосаб не дазваляць іншых спосабаў аплаты ў App Store
Па тэме
Apple знайшла спосаб не дазваляць іншых спосабаў аплаты ў App Store

Читать на dev.by