Адказ Цукербергу: Apple распрацоўвае VR-відэасэрвіс з 3D-кантэнтам для гарнітуры мяшанай рэальнасці

Кампанія створыць VR-відэасэрвіс з 3D-кантэнтам для гарнітуры мяшанай рэальнасці, яе выпусцяць не раней за 2023 год.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак Bloomberg, Apple плануе распрацаваць 3D-свет і відэасэрвіс — журналісты звярнулі ўвагу на вакансіі, апублікаваныя кампаніяй. Apple шукае спецыялістаў па кантэнце і вытворцаў софту з досведам працы ў галіне візуальных эфектаў і гульнявых канвеераў. Таксама ў каманду шукаюць інжынераў для стварэння інструментаў распрацоўкі, арыентаваных на VR і AR, і для стварэння VR-відэасэрвісу з 3D-кантэнтам.

З распрацоўкай відэасэрвісу з 3D-кантэнтам кампаніі дапамагае стартап NextVR, які Apple набыла ў 2020 годзе. Кампанія вырашыла прынцыпова не выкарыстоўваць тэрміна «метасусвет» для ўласнага 3D-свету ў мяшанай рэальнасці. Паводле даных Apple, яе гарнітура будзе сканаваць раёк вока для ідэнтыфікацыі карыстальніка. Гэта дазволіць заходзіць ва ўліковыя запісы і здзяйсняць плацяжы па аналогіі з Face ID і Touch ID.

Пры канцы жніўня Apple падала заяўкі на рэгістрацыю таварных знакаў Reality Pro і Reality One. Прылады будуць каштаваць каля $2-3 тысяч, у іх будзе чып M2, 14 камер звонку і ўнутры і дысплэй з самай высокай сярод гарнітур разрознасцю. Гарнітура будзе працаваць на realityOS, цяпер яе першая версія знаходзіцца на завяршэнні ўнутранай распрацоўкі.

Bloomberg: Apple абмяжуе працу AirDrop у рэжыме «для ўсіх»
Па тэме
Bloomberg: Apple абмяжуе працу AirDrop у рэжыме «для ўсіх»
Супраць Apple і Amazon падалі калектыўны пазоў за накрутку цэн на iPhone
Па тэме
Супраць Apple і Amazon падалі калектыўны пазоў за накрутку цэн на iPhone
Apple заявіла пра скарачэнне паставак iPhone 14 Pro і Pro Max
Па тэме
Apple заявіла пра скарачэнне паставак iPhone 14 Pro і Pro Max

Читать на dev.by