Apple выпусціць удвая менш Vision Pro, чым запланавала
Аналітык Мінг-Чы Куа заявіў, што першапачатковы ўсплёск цікавасці да гарнітуры змяшанай рэальнасці хутка сыдзе на нішто, а пастаўшчыкі ў стане паставіць толькі палову запланаванага аб’ёму гаджатаў.
На думку Куа, недахоп абсталявання стане галоўнай перашкодай для Apple у найбліжэйшай будучыні. Некалькі ключавых пастаўшчыкоў змогуць вырабіць толькі палову запланаваных аб’ёмаў. Такім чынам, у 2024 годзе будзе выпушчана толькі ад 400 да 600 тысяч Vision Pro. Apple разлічвае на попыт на ўзроўні ў 1 мільён адзінак.
Раней кампанія скасавала распрацоўку спрошчанай недарагой гарнітуры ў 2025 года, каб засяродзіцца на выпуску Vision Pro і паспрабаваць максімальна задаволіць попыт. Цяпер Apple плануе абнавіць гарнітуру ў 2027 годзе, бо раней за гэты тэрмін яна не зможа развязаць праблемы з ланцужкамі паставак. Таксама эксперты прагназуюць праблемы з рэкламай гарнітуры.
Читать на dev.by