Apple аўтаматычна дадасць большасць праграм iPhone і iPad у App Store для Vision Pro
Кампанія плануе інтэграваць праграмы для iPhone і iPad у App Store для новай гарнітуры — бэта-версію visionOS пакажуць гэтай восенню.

Кампанія пацвердзіла хуткую прэзентацыю АC. Ключавой асаблівасцю крамы праграм для гарнітуры будзе ўключэнне ў яе сумяшчальных праграм для iPhone і iPad. Перанос праграм будзе адбывацца аўтаматычна, без дадатковых намаганняў з боку распрацоўшчыкаў. Аднак распрацоўшчыкі змогуць аптымізаваць свае праграмы для лепшай працы на Apple Vision Pro.
Таксама ў распрацоўшчыкаў з’явіцца магчымасць стварыць унікальныя праграмы для гарнітуры, выкарыстоўваючы набор інструментаў для распрацоўкі софту visionOS. Apple ужо прымае заяўкі на камплекты распрацоўшчыка для гарнітуры. Падрабязнасці пра планы Apple могуць з’явіцца падчас прэзентацыі iPhone 15, прызначанай на 12 верасня.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.