Apple заблакуе iPhone, на якім усталяваныя скрадзеныя запчасткі

Кампанія будзе блакаваць прылады, на якіх пры рамонце ўсталююць дэталі з выкрадзеных гаджатаў.

5 каментарыяў

Паводле даных 9to5mac, новая функцыя з’явіцца ў iOS 18, рэліз якой запланаваны на 16 верасня. Цяпер да ўліковага запісу карыстальніка будзе прывязаная інфармацыя аб серыйных нумарах камплектуючых: акумулятара, камер, экранаў.

Пры ўключэнні адрамантаванай прылады сістэма праверыць, ці ўсе дэталі гаджата ўсталяваныя легальна. Пасля таго, як чужая дэталь будзе ўсталяваная, на смартфоне з’явіцца поўнаэкранны банер, які запатрабуе ўвесці лагін і пароль ад Apple ID таго iPhone, з якога даставалася дэталь.

Блакаванне дэталяў ад скрадзеных iPhone будзе працаваць толькі са смартфонамі, якія абнавіліся да iOS 18. Гэтую версію АС падтрымліваюць iPhone XR/XS і навейшыя. Навіна прымяняецца толькі да iPhone і не будзе працаваць для iPad з iPad OS 18.

Індэкс iPhone 16: колькі дзён трэба працаваць, каб яго купіць
Па тэме
Індэкс iPhone 16: колькі дзён трэба працаваць, каб яго купіць
iPhone 16 атрымае новую функцыю, вельмі падобную да скандальнай функцыі Windows 11
Па тэме
iPhone 16 атрымае новую функцыю, вельмі падобную да скандальнай функцыі Windows 11
Прэзентацыя Apple: iPhone 16 і новы Apple Watch
Па тэме
Прэзентацыя Apple: iPhone 16 і новы Apple Watch

Читать на dev.by