Apple забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT

Apple забараніла супрацоўнікам выкарыстоўваць ChatGPT ды іншыя чужыя інструменты на базе штучнага інтэлекту, даведаўся Wall Street Journal. Тым часам яна сама займаецца распрацоўкай аналагічных тэхналогій.

2 каментарыя

«Яблычная» кампанія асцерагаецца выпадковых зліваў прыватнай канфідэнцыйнай інфармацыі з боку супрацоўнікаў, якія выкарыстоўваюць АІ-сэрвісы. Таксама ім параілі не карыстацца інструментам для напісання кода GitHub Copilot.

Падобныя праграмы адпраўляюць даныя, якія ўводзяць юзеры, на серверы распрацоўшчыкаў для далейшай трэніроўкі і паляпшэння мадэляў, што ляжаць у іх аснове. Гэта стварае рызыку ўцечак даных, якія потым будзе немагчыма адабраць або выдаліць.

У сакавіку OpenAI прыйшлося часова абмежаваць доступ да ChatGPT пасля таго, як праз баг карыстальнікі маглі бачыць загалоўкі чужых дыялогаў. Пазней распрацоўшчыкі дадалі магчымасць адключаць гісторыю чатаў.

Раней такую ж забарону ўвяла Samsung і шэраг іншых кампаній. Amazon таксама заклікае супрацоўнікаў для генерацыі кода карыстацца не ChatGPT, а ўнутраным АІ-інструментам.

У ChatGPT появился «режим инкогнито» и другие новые возможности
По теме
У ChatGPT появился «режим инкогнито» и другие новые возможности
Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення
Па тэме
Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення
OpenAI выпусціла праграму ChatGPT для iOS
Па тэме
OpenAI выпусціла праграму ChatGPT для iOS

Читать на dev.by