Apple зарабляла $3074 на секунду ў 2023 годзе — больш за ўсіх сярод GAFAM-кампаній
У 2023 годзе Apple зарабляла значна больш за ўсіх астатніх бігтэх-кампаній. А сярэдні гадавы даход амерыканскай хатняй гаспадаркі, які складае прыкладна $75 тысячам, яна зарабляла хутчэй як за паўхвіліны.
У 2022 годзе продажы і даходы кампаній GAFAM-пяцёркі (у яе ўваходзяць Apple, Microsoft, Alphabet, Meta і Amazon) моцна прыпалі, але ў 2023-м, дзякуючы жорсткім скарачэнням бюджэту і супрацоўнікаў, пайшлі на папраўку.
Чысты прыбытак гэтых кампаній вымяраецца дзясяткамі мільярдаў долараў і агулам склаў $290 млн пры выручцы ў $1,6 трлн.
Паводле даных AltIndex.com, прыбытак Apple за 12 месяцаў, якія завяршыліся 31 снежня 2023 года, склаў $96,9 млрд, мінус 2,8% год да года. То-бок кожную секунду ў мінулым годзе кампанія зарабляла $3074. Рынкавая капіталізацыя Apple за мінулы год вырасла на $390 млрд.
За ёй ідуць Microsoft і Alphabet — $2443 і $2115 на секунду адпаведна. З вялікім адрывам далей ідуць Meta і Amazon — $942 і $636 адпаведна.
Читать на dev.by