Арганізатары TOEFL запусцілі платформу для падрыхтоўкі да іспыту
ETS паказала платформу TOEFL TestReady, якая выкарыстоўвае АІ для персанальных рэкамендацый пры падрыхтоўцы да тэсту TOEFL iBT. Яна аб’ядноўвае існыя афіцыйныя сэрвісы для падрыхтоўкі і новыя. Рэліз заўважыў vc.ru.

У сэрвісу ёсць бясплатная частка, якая ўтрымлівае штодзённыя заданні з ацэнкамі па адным з раздзелаў, індывідуальны план падрыхтоўкі, а таксама відэа, кнігі, парады, адсочванне прагрэсу ды іншае.
У платнай частцы ёсць тэсты па раздзелах (чытанне, аўдзіраванне, вуснае маўленне і пісьмовая частка), практыка па раздзелах са зваротнай сувяззю і прыкладамі адказаў, практыка са зваротнай сувяззю па вызначаным тыпе пытання або задачы.
Карыстальнікі, якія ўжо стваралі акаўнты для TOEFL iBT або ў праграме для падрыхтоўкі да іспытаў TOEFL Go!, могуць выкарыстоўваць іх для ўваходу на платформу. Таксама ўліковы запіс можна стварыць з нуля.
У сакавіку 2022 года ETS прыпыніла працу ў Беларусі і Расіі. У жніўні таго ж года кампанія дазволіла жыхарам дзвюх краін здаваць экзамены аддалена — вочныя тэсты для іх даступныя толькі за мяжой.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.