Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Астраномы знайшлі дзве экзапланеты, якія складаюцца ў асноўным з вады

Навукоўцы з Манрэальскага ўніверсітэта выявілі доказы, што дзве экзапланеты з’яўляюцца «воднымі светамі».

Пакінуць каментарый
Астраномы знайшлі дзве экзапланеты, якія складаюцца ў асноўным з вады

Навукоўцы з Манрэальскага ўніверсітэта выявілі доказы, што дзве экзапланеты з’яўляюцца «воднымі светамі».

Паводле даных навукоўцаў, гэтыя планеты круцяцца вакол «чырвонага карліка» ў сузор'і Ліры на адлегласці 218 светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы. За экзапланетамі Kepler-138c і Kepler-138d назіралі з дапамогай касмічных тэлескопаў «Хабл» і «Спітцэр». Выявілася, што гэтыя нябесныя целы могуць складацца пераважна з вады.

Вада не была выяўленая наўпрост, аднак, параўноўваючы памеры і масы планет з існымі мадэлямі, навукоўцы прыйшлі да высновы, што значная частка іх аб’ёму — прыкладна да паловы — мусіць складацца з рэчыва лягчэйшага за камень, але цяжэйшага за вадарод або гелій. Найбольш верагоднае рэчыва ў такім выпадку — гэта вада.

Аб’ёмы Kepler-138c і Kepler-138d больш чым у тры разы перавышаюць зямныя, а маса кожнай планеты — у два разы. Астраномы сцвярджаюць, што абедзве планеты нагадваюць буйнейшыя версіі Еўропы або Энцэлада, багатых на ваду спадарожнікаў, якія круцяцца вакол Юпітэра і Сатурна.

Даследчыкі папярэджваюць, што на планетах наўрад ці можна ўбачыць такія ж акіяны, як на Зямлі, паколькі тэмпература ў іх атмасферах, верагодна, вышэйшая за пункт кіпення вады. Хутчэй за ўсё на іх існуе тоўстая, шчыльная атмасфера, якая складаецца з пары, у якой патэнцыйна можа быць вадкая вада пад высокім ціскам.

«Хабл» сфатаграфаваў сцяну з «касмічнага дыму». Там хаваюцца зародкі зорак і планет
«Хабл» сфатаграфаваў сцяну з «касмічнага дыму». Там хаваюцца зародкі зорак і планет
Па тэме
«Хабл» сфатаграфаваў сцяну з «касмічнага дыму». Там хаваюцца зародкі зорак і планет
Тэлескоп James Webb упершыню падрабязна вывучыў атмасферу экзапланеты
Тэлескоп James Webb упершыню падрабязна вывучыў атмасферу экзапланеты
Па тэме
Тэлескоп James Webb упершыню падрабязна вывучыў атмасферу экзапланеты
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной
Па тэме
Навукоўцы выявілі астэроід-«забойцу планет». Яго арбіта перасякаецца з зямной

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.