Аўстралійскі бізнэсовец прызнаў, што не ствараў біткойна. 8 гадоў ён сцвярджаў адваротнае
Аўстралійскі бізнэсовец Крэйг Райт заявіў, што ён не з’яўляецца стваральнікам біткойна. Да гэтага прадпрымальнік восем гадоў сцвярджаў, што вынайшаў крыптавалюту ў 2016 годзе.
«Доктар Райт не той, хто стварыў сістэму біткойн», — сказана на яго сайце. Таксама Райт прызнаўся, што не ствараў white paper крыптавалюты, не валодае аўтарскімі правамі на яе і не быў аўтарам першапачатковых версій софту біткойна. Асобна ён згадаў, што не браў псеўданіма Сатосі Накамота і не выкарыстоўваў яго ў перыяд ад 2008 да 2011 года.
Раней 16 ліпеня суддзя Выскага суда Англіі і Уэльса Джэймс Мелар вынес пастанову, у якой паказаў, што Райт «шырока і неаднаразова хлусіў суду», а таксама «падрабіў у велізарных маштабах» доказы выкарыстання псеўданіма Накамота. Суд рэкамендаваў Каралеўскай пракурорскай службе прыняць меры супраць Райта.
Падставай для разбору стала патрабаванне Райта выдаліць з сайта Crypto Open Patent Alliance (COPA) white paper біткойна, паколькі яму нібыта належаць аўтарскія правы. Прадстаўнікі COPA адмовіліся гэта рабіць. Суд абавязаў Райта аплаціць больш за шэсць мільёнаў фунтаў стэрлінгаў выдаткаў кампаніі.
У 2015 годзе Wired і Gizmodo назвалі Райта і нябожчыка Дэвіда Клеймана стваральнікамі біткойна, якія хаваліся пад псеўданімам Накамота. У 2016 годзе Райт назваў сябе стваральнікам крыптавалюты. Бізнэсовец перадаў журналістам звесткі пра самыя першыя біткойны, якія нібыта стварыў ён сам. Многія эксперты падверглі сумневу яго заявы.
Читать на dev.by