Найбуйнейшы банк Грузіі пачаў масава блакаваць рахункі экспатам
У чатах з’явілася інфармацыя пра блакаванні рахункаў у Bank of Georgia. Банк просіць кліентаў забраць усе свае грошы на працягу 5 працоўных дзён, піша канал «Ты таксама ў Грузіі?»
Вядома пра шматлікія выпадкі блакаванняў рахункаў BoG грамадзян РФ. Адміністратарам чата ІП/Бізнэс Грузія таксама вядома пра два выпадкі блакавання кліентаў з Беларусі і пра адзін — кліента з Грузіі.
Што пішуць карыстальнікі
— У мяне асабісты рахунак, адкрывалі асабіста ў ліпені. Жыву цяпер па-за межамі Грузіі. Мая дзейнасць самая звычайная, плацяжы, ніякага бізнэсу. Прыйшла смс — 5 дзён на вывад. У падтрымцы толькі агульныя словы, пры гэтым яшчэ ўчора прыходзілі смс ад банка з рознымі прапановамі на акцыі. Здагадак ніякіх няма.
— У мяне грамадзянства РФ, картай карыстаўся толькі анлайн і за мяжой, не здымаў грошай і не пераводзіў з яе ні разу. Толькі папаўняў: Unistream і крыптой — пару месяцаў таму, долараў на 300. Ці можа быць прычына ў крыптавалюце? Не кажуць. Цяпер буду, відаць, здымаць грошы. Проста я не жыву ў Грузіі, давядзецца неяк выводзіць.
— Я жыву ў РФ, прыехаў у Грузію на зіму. Адкрыў рахунак фізасобы ў жніўні 2022 года, праблем тады не было. І вось прыйшло смс — вывесці на працягу 5 працоўных дзён.
Папярэдняе масавае блакаванне рахункаў экспатаў у BoG здарылася пры канцы верасня.
Што кажуць у Bank of Georgia
- Менеджары BoG паведамілі кліентам, што блакаванні звязаныя з аперацыямі ў крыптавалютах.
- Менеджары банка таксама паведамлялі нашым чытачам, што могуць блакаваць рахункі, неактыўныя на працягу некалькіх месяцаў.
Калі ваш рахунак заблакавалі — напішыце ў ананімны бот @dev_georgia_bot.
Читать на dev.by