Беларуская геймдэв-студыя банкрутуе
27 жніўня Эканамічны суд Мінска пачаў разглядаць справу аб фінансавай неплацежаздольнасці распрацоўшчыка мабільных гульняў Purple Games. Адпаведны судовы дакумент апублікаваны ў Адзіным дзяржрэестры звестак аб банкруцтве.
Прызнаць «Пёрпл Геймз» банкрутам запатрабавалі падатковыя органы. Кампанія вінна бюджэту больш за 988 тысяч рублёў.
У мінулым кастрычніку стала вядома аб рашэнні ўласнікаў ліквідаваць кампанію ў Беларусі. Працэс быў пачаты ў верасні 2024-га.
Purple Games была заснавана ў Мінску вясной 2017 года Дзянісам Жураўлёвым і спецыялізавалася на казуалках у жанры «тры ў шэраг». У канцы 2020-га ў яе інвеставала MGVC — падраздзяленне міжнароднага гульнявога брэнда MY.GAMES, якое выкупіла долю бізнесу. На момант інвестраўнда ў 2021 годзе, калі студыя прыцягнула $1 млн, у ёй працавала 25 чалавек.
Читать на dev.by