Meta пагражае звальняць тых, хто не ходзіць у офіс
Meta папярэдзіла супрацоўнікаў, што будзе сачыць за наведвальнасцю офісаў і браць на аловак тых, хто не хоча вяртацца з аддаленай працы, даведаўся Insider.
Meta папярэдзіла супрацоўнікаў, што будзе сачыць за наведвальнасцю офісаў і браць на аловак тых, хто не хоча вяртацца з аддаленай працы, даведаўся Insider.
Meta папярэдзіла супрацоўнікаў, што будзе сачыць за наведвальнасцю офісаў і браць на аловак тых, хто не хоча вяртацца з аддаленай працы, даведаўся Insider.
Мінулага тыдня дырэктарка па персанале Meta Лоры Голер апавясціла супрацоўнікаў, што цяпер усе тыя, хто замацаваны за тым ці іншым офісам, мусяць наведваць яго або іншым спосабам удзельнічаць у сумеснай працы з калегамі мінімум тры дні на тыдзень. Выключэнне складуць супрацоўнікі, для якіх узгоднены цалкам дыстанцыйны фармат працы.
Кантраляваць выкананне патрабавання на штомесячнай аснове і праводзіць гутаркі з супрацоўнікамі будуць іх менеджары. Тым, хто яму не падпарадкоўваецца, будуць караць. Напрыклад, зніжэннем рэйтынгу прадукцыйнасці — і аж да звальнення.
Прадстаўнік Meta адзначыў, што магчымасць працаваць аддалена будзе важная для кампаніі, асабліва па меры ўдасканалення яе тэхналогій. Але ў кароткатэрміновай перспектыве неабходна зрабіць упор на непасрэдным узаемадзеянні калег для камфорту тых, хто аддае перавагу працы ў офісе.
Пра новую палітыку прымусовага вяртання ў офіс супрацоўнікам Meta стала вядома ў чэрвені. Тады кампанія абвясціла, што з 5 верасня тыя з іх, каго наймалі на ўмовах працы ў офісе, маюць некалькі дзён на тыдзень праводзіць на працоўным месцы.
Раней Марк Цукерберг заяўляў, што кампанія праводзіла даследаванне, па выніках якога аддаленыя супрацоўнікі выявіліся менш прадукцыйнымі. Ён таксама сказаў, што інжынеры на пачатку кар’еры ў сярэднім дэманструюць найлепшыя вынікі тады, калі працуюць поплеч з калегамі мінімум тры дні на тыдзень.
Згодна з новай палітыкай, большасць новых супрацоўнікаў (акрамя тых, каго наймалі менавіта на аддаленую працу) мусяць працаваць з офіса. Па сканчэнні 18 месяцаў пры добрых выніках перфоманс-рэв’ю яны змогуць падаць заяўку, каб перавесціся на поўнасцю аддаленую працу. Для такіх супрацоўнікаў не будуць вылучаць сталы ў офісах, і яны павінны будуць з’яўляцца ў офісе не больш за 4 дні за два месяцы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
15-minute cities offfice