Польскі міністр заклікаў байкатаваць Tesla праз словы Маска пра Германію

Міністр спорту Польшчы Славамір Нітрас заклікаў суайчыннікаў не купляць электракараў Tesla пасля выказванняў Ілана Маска пра Германію, піша Bloomberg. Мільярдэр заявіў, што там «надаецца зашмат увагі віне за мінулае», маючы на ўвазе злачынствы нацыстаў у часе Другой сусветнай вайны.

6 каментарыяў

«Дзеці не маюць несці віну за грахі сваіх бацькоў, і ўжо тым больш прадзедаў», — упэўнены Маск, які раптам з’явіўся праз відэасувязь на перадвыбарным з’ездзе партыі «Альтэрнатыва для Германіі» ў гэтую суботу. Такі погляд на трагічныя падзеі распаўсюджаны сярод правых груп у краіне.

Свае каментары Маск зрабіў проста напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення вязняў Асвенцыма, якая адзначалася ўчора. Пасля нападу Германіі на Польшчу ў 1939 годзе тут загінула каля 6 млн чалавек.

«Магчыма, спадар Маск з яго мільярдамі не адчувае пагрозы. Але любы нармальны чалавек, які жыве ў цэнтры Еўропы і памятае, што адбылося 80 гадоў таму, не можа глядзець на гэта абыякава», — сказаў Нітрас у панядзелак на радыё Tok FM.

«Усё, што я магу сказаць — гэта што, напэўна, ніводны нармальны паляк больш не мае купляць Tesla», — дадаў ён.

Раней канцлер Германіі Олаф Шольц назваў Маска «пагрозай для дэмакратыі ў Еўропе» і раскрытыкаваў за падтрымку ультраправых.

Заклік прагучаў напярэдадні запуску ў Польшчы ў лютым новай дзяржпраграмы па стымуляванні пераходу насельніцтва на электрамабілі, выгаднай для Tesla. Яна прадугледжвае льготы амаль да $10 тысяч на куплю прыватнага электракара. Летась Tesla была самым папулярным электрамабільным брэндам у Польшчы — яна прадала тут больш за 4,4 тысячы адзінак.

Маск зігануў на інаўгурацыі Трампа? Няёмкі жэст выклікаў шмат спрэчак
Па тэме
Маск зігануў на інаўгурацыі Трампа? Няёмкі жэст выклікаў шмат спрэчак
У Германіі байкатуюць Tesla праз умяшанне Маска ў палітыку
Па тэме
У Германіі байкатуюць Tesla праз умяшанне Маска ў палітыку
Прэзідэнт Францыі абвінаваціў Маска ва ўмяшанні ў выбары ў Германіі. Бізнэсоўца крытыкуюць у розных краінах
Па тэме
Прэзідэнт Францыі абвінаваціў Маска ва ўмяшанні ў выбары ў Германіі. Бізнэсоўца крытыкуюць у розных краінах
Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве за $6 млн
Па тэме
Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве за $6 млн

Читать на dev.by