Беларусь і Расія выпусцяць ШІ з «традыцыйнымі каштоўнасцямі»

У межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі плануецца стварыць уласны штучны інтэлект, заснаваны на традыцыйных каштоўнасцях і зразумелы для жыхароў дзвюх краін. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар СД Сяргей Глазьеў, піша БелТА.

11 каментарыяў

«Ад таго, што мы укладваем у штучны інтэлект, як мы яго распрацоўваем, карыстаемся, залежыць эфектыўнасць яго прымянення. Зараз наша моладзь карыстаецца ў асноўным замежнымі чатамі ШІ — амерыканскімі, кітайскімі. Яны адрозніваюцца. Не ўсе разумеюць, што, даверыўшыся ШІ, мы шмат у чым падвяргаем сваю свядомасць маніпуляцыі», — сказаў ён.

Глазьеў дадаў, што ведае людзей, якія «проста жывуць са штучным інтэлектам, ствараюць свае артыкулы, манаграфіі, абапіраючыся цалкам на дапамогу ШІ». Але падкрэсліў важнасць разумення таго, якія ўстаноўкі і мадэлі паводзін могуць быць закладзены ў ШІ.

«Апошнія прыклады глыбокага тэставання ШІ заходняга тыпу паказалі, што адзін з вядомых чатаў упаў у расізм, нацызм і праслаўленне фашызму. Так што трэба вельмі асцярожна ставіцца да таго, якія каштоўнасці закладваюцца ўнутр ШІ, гэта не адразу бачна», — адзначыў дзяржсакратар. Мяркуючы па ўсім, ён меў на ўвазе інцыдэнт з чат-ботам Grok, распрацаваным xAI Ілана Маска, калі ён пачаў усхваляць Гітлера. 

Глазьеў заявіў, што неабходна стварыць ШІ айчыннага ўзору, які «быў бы заснаваны на нашых традыцыйных каштоўнасцях, якому можна было б давяраць, абапірацца на яго, атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю». Такі ШІ таксама стане асновай для лічбавага суверэнітэту Беларусі і Расіі. Распрацоўку Глазьеў уласнай нейрасеткі лічыць не проста тэхналагічным выклікам, а задачай стратэгічнага значэння.

«Не хачу выглядаць вялікім знаўцам»: Лукашэнка выказаўся пра штучны інтэлект на «Славянскім базары»
Па тэме
«Не хачу выглядаць вялікім знаўцам»: Лукашэнка выказаўся пра штучны інтэлект на «Славянскім базары»
Grok Маска адкрыта ўсхваляе Гітлера і не супраць арганізаваць другі Халакост
Па тэме
Grok Маска адкрыта ўсхваляе Гітлера і не супраць арганізаваць другі Халакост

Читать на dev.by