Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Адзін з рэйтынгаў пашпартоў улічвае ўспрыманне краіны ў свеце і асабістыя свабоды. Беларусь у ім яшчэ ніжэй, чым у звычайных топах.

Кансалтынгавая фірма Nomad Capitalist абнавіла штогадовы рэйтынг самых моцных пашпартоў свету, паведамляе CNBC. У адрозненне ад большасці падобных даследаванняў, якія ацэньваюць пашпарты па магчымасці бязвізавага ўезду ў іншыя краіны, ён улічвае шэраг іншых важных параметраў.

Пакінуць каментарый

Дзявятае выданне рэйтынгу ўключае 199 краін і тэрыторый. Для яго складання выкарыстоўваліся 20 крыніц — ад матэрыялаў падатковых службаў да даклада World Happiness Report і Індэкса чалавечага развіцця ААН.

Nomad Capitalist улічвае пяць крытэрыяў:

  • бязвізавы рэжым — 50%;
  • падаткаабкладанне — 20%;
  • ўспрыманне краіны ў свеце — 10%;
  • магчымасць атрымання падвойнага грамадзянства — 10%;
  • асабістыя свабоды (свабода прэсы, вайсковы абавязак і іншае) — 10%.

Гэтыя фактары даюць больш поўнае ўяўленне пра «сапраўдную вартасць» грамадзянства і тое, грамадзянам якой краіны насамрэч жывецца камфортна ва ўсіх сэнсах.

Паводле версіі Nomad Capitalist, самы моцны пашпарт у свеце ў Ірландыі. Яна ўпершыню заняла першае месца ў гэтым рэйтынгу, а ў 2020 годзе падзяліла яго з Люксембургам і Швецыяй. Аўтары адзначылі высокую міжнародную рэпутацыю Ірландыі, спрыяльную для бізнесу падатковую палітыку і гнуткасць грамадзянства.

Беларусь у спісе знаходзіцца на далёкім 125 месцы, значна саступаючы суседзям. Латвія заняла 19 месца, Літва — 29-е, Польшча — 32-е, Украіна — 73-е, а Расія — 95-е.

Для параўнання, у пашпартным рэйтынгу Henley & Partners Беларусь апярэджваюць 113 краін, а ў рэйтынгу Passport Index наш пашпарт займае 112 месца.

Беларусь прыпаднялася ў сусветным рэйтынгу самых «моцных» пашпартоў. Але ёсць нюанс

Па тэме

VisaGuide Passport Index 2024: пашпарт Беларусі — найслабейшы ў Еўропе

Яшчэ мінус 10 пазіцый: Беларусь працягвае шматгадовае падзенне ў рэйтынгу свабоды прэсы

Чытайце таксама
Распрацоўшчык слотаў у Мінску звольніў творчую каманду? (У асноўным тых, хто за мяжой)

Скарачэнне магло закрануць тых, хто працаваў з-за мяжы.
4 каментарыя
Вялікабрытанія ўводзіць электронныя візы. Вось што зменіцца для беларусаў

З лічбавымі асістэнтамі і арыентацыяй на практыку. У Мінадукацыі распавялі, як навучаюць пакаленне Альфа

Акадэмію навук паабяцалі пазбавіць ад «баласту»

2 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.